Выданне Dagbladet змагло звязацца з былой сяброўкай Андэрса Берынга Брэйвіка з Беларусі.

Цяпер яна жыве ў ЗША, пасля таго як выйшла замуж за царкоўнага арганіста. Наташа працуе ў кампаніі па продажы нерухомасці і жыве ў тыповым амерыканскім правінцыйным мястэчку.

«Я была зачараваная высокім, моцным нарвежцам. Ён быў добра апрануты і жыў у добрым раёне Осла»,
 — распавяла Наташа.

Але яе стаўленне да Брэйвіка хутка змянілася.

«Ён быў шавіністам. Я адчувала, што ён не ўспрымае мяне сур’езна», — кажа яна.

Наташа, якой сёння каля трыццаці, сустрэлася з Андэрсам Берынгам Брэйвікам у сакавіку 2005 года. Тады яна жыла ў Мінску. Пазней яна пабывала ў Нарвегіі па запрашэнні Брэйвіка і жыла ў яго кватэры ў Осла.

Брэйвік пазнаёміўся з ёй праз сайт знаёмстваў, на якім мужчыны з Заходняй Еўропы могуць знайсці жанчын з Усходняй. Наташа была адной з 20 жанчын, за кантактную інфармацыю аб якіх заплаціў Брэйвік. Усяго ён заплаціў каля 100 еўра за інфармацыю аб дзяўчынах.

«Ён звязаўся са мной у Інтэрнэце, і мне было цікава з ім сустрэцца. Цяпер мне непрыемна думаць, што мы былі з ім разам», — сказала Наташа.

Цяпер яна асцерагаецца таго, што людзі будуць глядзець на яе як на «экс-сяброўку нарвежскага тэрарыста», таму папрасіла Dagbladet не паведамляць яе адрас у ЗША.

Наташа — гэта яе не сапраўднае імя.

Як паведамлялася раней, сябры Брэйвіка распавялі паліцыі, што ён вырашыў знайсці сабе жанчыну ў Беларусі, паколькі нарвежкі занадта захопленыя роўнасцю полаў і няма надзеі, што яны стануць добрымі хатнімі гаспадынямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?