Са студзеня 2012 года ў Адзінай эканамічнай прасторы пачынаюць дзейнічаць адзіныя правілы дзяржаўных закупаў.
Такая норма ўстаноўлена пагадненнем аб дзяржаўных (муніцыпальных) закупах, якое падпісалі тры краіны Мытнага саюза — Беларусь, Казахстан, Расія. Гэта адзін з ключавых дакументаў па фармаванні
Пагадненне па АЭП дазволіць суб’ектам гаспадарання Беларусі мець доступ на рынкі дзяржзакупаў Расіі і Казахстана, аб’ём якіх значна большы, чым у Беларусі. Забеспячэнне празрыстасці дзяржзакупак будзе садзейнічаць зніжэнню карупцыі ў гэтай сферы.
Такім чынам, у Беларусі са студзеня 2012 года электронныя аўкцыёны будуць выкарыстоўвацца ў якасці асноўнай працэдуры дзяржзакупак. Аператарамі электроннай гандлёвай пляцоўкі па ажыццяўленні дзяржаўных закупак тавараў (работ, паслуг) на электронных аўкцыёнах вызначаны ўрадам ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» і РУП «Нацыянальны цэнтр маркетынгу і кан’юнктуры цэн».
Новая форма закупак — адкрытая і празрыстая — уяўляе сабой дзейсны механізм аптымальнага і эфектыўнага расходавання бюджэтных сродкаў. Электронны аўкцыён забяспечвае роўныя правы ўсіх удзельнікаў, высокі ўзровень бяспекі здзелак і абароны інфармацыі, поўную ананімнасць пастаўшчыкоў (прадаўцоў), аж да завяршэння таргоў.