Кітайскі пісьменнік Чэнь Вэй асуджаны на дзевяць гадоў турмы за «падбухторванне да падрыўной дзейнасці супраць дзяржавы».
Чэнь Вэй апублікаваў у інтэрнэце некалькі сваіх эсэ, якія заклікаюць да свабоды слова і рэформаў у аднапартыйным кітайскім грамадстве.
Ён апынуўся адным з сотняў дысідэнтаў, арыштаваных у Кітаі ў гэтым годзе за заклікі да акцыяў пратэсту. Паведамляецца, што Чэнь Вэй на судзе не прызнаў сваю віну і сказаў, што дэмакратыя пераможа ў Кітаі.
Пісьменнік заўсёды настойваў на тым, што толькі выказваў сваё меркаванне, а гэта дазволена кітайскай канстытуцыяй.
Жонка Чэнь Вэя у інтэрв'ю Бі-бі-сі распавяла, што суд быў спектаклем і вердыкт быў вядомы да яго пачатку.
Абвінавачванне на судзе пералічыла апублікаваныя на замежных сайтах эсэ пісьменніка, які крытычна адгукаецца аб палітычнай сістэме Кітая. У іх ён, у прыватнасці, выступае за развіццё грамадзянскай супольнасці.
Судовае пасяджэнне ў акрузе Суйнін правінцыі Сычуань праводзілася за зачыненымі дзвярыма і працягвалася не больш за дзве гадзіны. У дадатак да турэмнага тэрміну Чэнь Вэй на працягу двух гадоў пасля вызвалення будзе пазбаўлены ўсіх палітычных правоў. Гэта самы суровы прысуд ўдзельніку так званай «язмінавы рэвалюцыі» ў Кітаі — падзей, распачатых услед за «арабскай вясной».
Са слоў адваката пісьменніка, пасля абвяшчэння прысуду Чэнь Вэй, звярнуўшыся да суду, сказаў: «Дыктатура ўпадзе, дэмакратыя пераможа».