Амерыканскі актор Брэдлі Купер прызнаны самым сэксуальным мужчынам у свеце ў 2011 годзе паводле версіі часопіса People.

Сам актор весяліцца: «Класна, калі пацан немадэльнага выгляду атрымлівае гэты тытул. Часам я магу выглядаць добра, а часам проста жудасна», — кажа 36-гадовы Купер.

People нагадвае, што, у блакітнавокага шатэна да нядаўняга часу быў раман з актрысай Рэнэ Зэльвегер, а цяпер ён сустракаецца з Джэніфер Лопэс — іншай прызнанай галівудскай красуняй.

Брэдлі Купер вядомы гледачам па такіх фільмах, як «Абяцаць — не значыць ажаніцца» і «Нью-Ёрк, я люблю цябе».

З поўным спісам ста самых сэксуальных мужчын у свеце чытачы змогуць азнаёміцца ў пятніцу, калі з’явіцца папяровая версія часопіса.

Рэйтынг самых сэксуальных мужчын планеты складаецца амерыканскім часопісам People штогод пачынаючы з 1985 года. Летась гэта званне дасталося канадскаму актору Раяну Рейналдсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?