Улады Беларусі ўказам № 442 ад 3 кастрычніка ўсталявалі адзіны падыход да рэгулявання інвестыцыйнай дзейнасці ў дачыненні да нетраў, што ажыццяўляецца ў рамках інвестыцыйных і канцэсійных дамоваў.

Дакумент вызначае абавязак інвестара рабіць разавы плацёж за права карыстання нетрамі і кампенсаваць выдаткі, панесеныя дзяржавай на праведзеныя геолага-выведчыя працы.

Таксама дакумент дае інвестарам дадатковыя льготы і прэферэнцыі, прадугледжаныя дэкрэтам ад 6 жніўня 2009 года № 10 «Аб стварэнні дадатковых умоваў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у рамках канцэсійных дамоваў.

Інвестыцыйныя дамовы аб рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі інвестыцыйных праектаў у дачыненні нетраў, заключаныя да ўступлення ў сілу ўказа, не падлягаюць прывядзенню ў адпаведнасць з патрабаваннямі дакумента.

Указ уступае ў сілу з 1 студзеня 2012 года, за выключэннем палажэнняў, якія прадпісваюць Савету Міністраў унесці да 1 снежня 2011 года на ўзгадненне парадак разліку стартавага памеру разавага плацяжу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?