Лідар Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Сяргей Гайдукевіч патрабуе ад улады спыніць затрыманні ўдзельнікаў сацыяльных пратэстаў і абяцае вывесці сваю партыю на вуліцы.

«Цярпенне ў нашай партыі сканчаецца. Шаленства — працягваць затрымліваць людзей за тое, што яны пляскаюць! Хай мяне пачуюць улады: трэба гэта спыняць», —
заявіў палітык у інтэрв’ю агенцтву «Інтэрфакс-Захад».

Ён прызнаў, што сам пакуль не браў удзел у «маўклівых акцыях», хоць яго аднапартыйцы прымалі. «Трэба разумець, што мой выхад знакавы. Я на мяжы.

Калі я выйду — не абыдзецца сотняй чалавек. Са мной толькі з Мінска пойдзе тысяч пяць.
Я не хацеў разгойдваць сітуацыю, я палітык цвярозы. Я імкнуўся прэзідэнтам стаць у гэтай краіне. Я трываю, але я адкрытым тэкстам кажу: цярпенне падыходзіць да мяжы», — заявіў ён, дадаўшы трохі памаўчаўшы: «Ну, блін, я выйду».

Па меркаванні Сяргея Гайдукевіча, улады павінны прыслухацца да людзей і не замінаць ім выказваць сваё стаўленне: «Гісторыя паказала: чым больш забаронаў, тым больш будзе там моладзі.

У мяне ўся моладзь у партыі бурліць, усё незадаволеныя», —
заўважыў ён, падкрэсліўшы, што «ўладзе трэба ісці на дыялог, як у кожнай дзяржаве».

Гайдукевіч лічыць, што пры працягу цвёрдага супрацьстаяння «улада справакуе ўвосень выхад усіх». «Калі ўжо зачапілі ліберальных дэмакратаў, якія вылучаліся дадатковым розумам, можаце прадставіць настроі людзей», — сказаў палітык.

Нагадаем, што сын Сяргея Гайдукевіч — кіраўнік Фрузенскага РУУС Мінска. Ён асабіста кіраваў разгонам акцыі 6 ліпеня.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?