7 ліпеня Партыя БНФ атрымала 6 пастановаў пра абавязковае вызваленне памяшкання на праспекце Машэрава, 8. У іх гаворыцца, што партыя і яе аддзяленні мусяць вызваліць будынак у сямідзённы тэрмін. У іншым выпадку будуць прымененыя санкцыі.

Пастановы падпісаў судовы выканаўца Нікулін. Паводле намесніка старшыні партыі Рыгора Кастусёва, партыя не збіраецца пакідаць свой офіс.

«Будзем адстойваць да канца», — заявіў палітык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?