Аляксандр Лукашэнка заявіў, што месца асуджаных за падзеі 19 снежня не ў турме, і выказаў гатоўнасць выслаць іх у Еўрапейскі саюз.

«Калі там, у ЕС, хочуць іх сабе забраць, то заўтра білет выпішам і адправім. Не пытанне — хай забіраюць. Калі яны такія заступнікі па палітвязнях, то заўтра ў адзін вагон пасадзім, я прыму рашэнне, а я маю права яго прыняць, і ўсіх, і нават тых, хто сёння застаўся на волі і мычаць на плошчах [умоўна асуджаныя], усіх, за каго яны [ЕС] рупяцца, заўтра ў вагон — і туды», — заявіў А. Лукашэнка журналістам у чацвер у Шклове, у ходзе рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.

«Калі хочуць хутчэй, то самалёт дам. Перакінем імгненна, няхай забіраюць», — сказаў А. Лукашэнка.
«Што тычыцца палітвязняў і гэтак далей.

У нас няма сёння артыкула [у Крымінальным кодэксе] аб палітычных вязнях. Гэта ім гэтага хочацца, каб яны былі палітвязнямі», — сказаў А. Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў:

«Я не ведаў, колькі ў нас асуджана па гэтых беспарадках і знаходзіцца ў месцах зняволення».
«Аказваецца, з 600 прыцягнутых, у нас 28 ці 30 чалавек знаходзяцца ў месцах не гэтак аддаленых. Хто ўмоўна, хто ў турме знаходзіцца.
Але там, дзе ёсць неабвержныя факты, у тым ліку знятыя заходнімі журналістамі», — сказаў А. Лукашэнка.

Паводле яго слоў, «тут [у Шклове] ёсць калонія, зона ўзмоцненага рэжыму».

«Там годныя людзі [у калоніі], і гэтым шалапутам [асуджаным за 19 снежня] рабіць там няма чаго. Калі яны туды трапяць, то іх хутка заклічуць да парадку.
Таму я баюся іх там трымаць», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка падкрэсліў, што

«гандлявацца тут ні з кім я не мае намеру».
«Гэта людзі — дрэнныя або добрыя, але гэта людзі [асуджаныя за 19 снежня], гэта чалавечыя лёсы.
Гандлявацца з Еўрасаюзам і разменьваць гэтых людзей на нейкія перамовы і гутаркі нам не трэба», — падкрэсліў ён.

Ён таксама пракаментаваў прапанову аб магчымасці кансультацый з польскім кіраўніцтвам па сітуацыі вакол асуджаных. «Я хацеў бы сказаць спадару Сікорскаму [кіраўнік МЗС Польшчы], што мы ад яго ўжо кансультацыі атрымалі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў.

І, тым не менш, я не адмаўляюся ад яго прапаноў і кансультацый.

Можа быць, ён зразумеў, зразумеў, што ён сам вінаваты, што не мы тут стварылі сітуацыю», — дадаў А. Лукашэнка. Паводле яго слоў,

«можа быць, гэта сігнал, мы ад любых сігналаў адмаўляцца не будзем»
.

«Але не трэба ніякіх кансультацый, мы ж разумныя людзі, мы не дурнейшыя за польскае кіраўніцтва», — сказаў ён.

Акрамя таго, ён дадаў, што не ведае, «аб якіх кансультацыях ідзе гаворка». «Сеяць, жаць, будаваць мы добра ўмеем. Але раптам яны чагосьці там надумалі, чаго мы не ведаем.

Няхай прыедуць і скажуць, а мы з задавальненнем нават заплацім»,
 — сказаў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?