Андрэй і Аксана Пачобуты, стоп-кадр з відэа Таццяны Гаўрыльчык.
Сям'я Пачобутаў, стоп-кадр з відэа Таццяны Гаўрыльчык
У цэнтры -- Аксана Пачобут, стоп-кадр з відэа Таццяны Гаўрыльчык
Андрэй Пачобут на ганку суда.
Пасля ранішняга пасяджэння, фота Таццяны Гаўрыльчык.
Аксана Пачобут залезла на плот, каб пабачыць канваяванага мужа, daylife.com
Аксана Пачобут і дачка Яна ў чаканні прысуду, daylife.com
Невядомыя ў цывільным замінаюць працы журналістаў, photobymedia.net
Невядомыя ў цывільным замінаюць працы журналістаў, photobymedia.net
Невядомыя ў цывільным выкручваюць рукі журналістцы БелаПАНа Таццяне Зяньковіч, фота Таццяны Гаўрыльчык.
14:35
Людзі скандуюць «Свабоду» і спяваюць «Сто лят».
Пачобут на волі
Андрэй выйшаў на ганак і трымае на руках сына Яраслава, якога ён не бачыў ад 6 красавіка. Аксана Пачобут плача.
Такім чынам Андрэй Пачобут атрымаў тры гады з адтэрміноўкай на два гады паводле артыкула «паклёп на прэзідэнта». Паводле артыкула «абраза» ён апраўданы.
Андрэй пракаментаваў сённяшні вырак.
Ён зазначыў, што не чакаў такога прысуда, а рыхтаваўся да турэмнага тэрміну. Нават сёння раніцай ён рыхтаваўся да горшага і нават ужо пачаў «задумвацца», дзе будзе адбываць тэрмін. «Чамусьці думалася пра Магілёўскую вобласць», — кажа Андрэй. «І толькі калі падчас зачытання прысуду прагучала слова «адтэрміноўка», я нарэшце асэнсаваў прысуд.
«Лічу, што вынесены прысуд - гэта вынік ціску на рэжым Лукашэнкі, вынік увядзення эканамічных санкцый у дачыненні да рэжыму. Я заўсёды быў прыхільнікам таго,
каб у дачыненні да дыктарскіх рэжымаў праводзіць цвёрдую палітыку, бо толькі цвёрдая пазіцыя дае вынік".
Пачобут перакананы, што сэнсам «такіх арыштаў і такіх крымінальных спраў з'яўляецца шантаж». «Безумоўна, гэта была нейкая спроба шантажу ў дачыненні да Польшчы. Аляксандр Лукашэнка выкарыстаў мяне як інструмент ціску.
Я вельмі рады, што ніякіх саступак з гэтай нагоды Лукашэнка не атрымаў», — падкрэсліў журналіст.
Андрэй зазначыў, што не збіраецца пакідаць журналістыку,
будзе працягваць сваю дзейнасць, у тым ліку і грамадскую, але пакуль хоча адпачыць.Прысуд абмяжоўвае яго ў перамяшчэннях, але лепей такі прысуд, чым турма, сказаў Андрэй.
«Катаванняў у турме не было», — сказаў ён. Таксама Андрэй пракаментаваў сённяшні інцыдэнт, калі ён, ідучы пад канвоем, упаў. Андрэй сказаў, што яму так заламалі рукі ў кайданках, што ён проста паваліўся.
Андрэй зазначыў, што ніякіх
Людзі працягваюць фатаграфаць Андрэя фотаапаратамі і мабільнікамі. Народ паціху разыходзіцца. Міліцыя таксама вельмі ветліва прапануе разысціся.
* * *
14:00
Жонцы Андрэя Аксане Пачобут заявілі, што на абвяшчэнне прысуда пусцяць 7 чалавек. Без журналістаў і без фотакарэспандэнтаў. Зараз вырашаецца, хто апроч сваякоў пойдзе ў залу суда. У залі суда было 15 спецназаўцаў.
10.40
Андрэй віны не прызнаў, паведамляюць рэпарцёры НН
Стала вядома, што сёння ў часе дастаўкі ў будынак суда Андрэй Пачобут упаў па віне канваіраў. Адвакат заявіў, што будзе рыхтаваць скаргу па гэтым факце.
* * *
5 ліпеня, а10-й гадзіне ў Гродне аднавіўся працэс над журналістам «Газэты выборчай» Андрэем Пачобутам. Папярэдне вядома, што яму прадаставяць апошняе слова. Пракурор прапанаваў зняволіць журналіста на тры гады.
Працэс пачаўся 14 чэрвеня і праходзіць з перапынкамі, ён неаднаразова перарываўся. Суд ідзе ў закрытым рэжыме, у залу суда не пускаюць нават жонку з дачкой і бацькоў Андрэя.
Андрэй абвінавачваецца паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ — 368 (частка І) — «абраза» і 367 (частка І) — «паклёп» у адносінах да Лукашэнкі.
* * *
Крымінальная справа ў дачыненні да журналіста была заведзена 18 сакавіка за артыкулы ў польскай «Gazeta Wyborcza», на сайце «Белорусскій партізан» і ў ягоным блогу. 6 красавіка Андрэй быў арыштаваны.
Пачобут свядома кінуў выклік КДБ. 8 студзеня журналісту выпісалі афіцыйнае папярэджанне пра недапушчальнасць супрацьпраўных дзеянняў (удзел у несанкцыянаванай акцыі 19 снежня) за подпісам начальніка Упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Івана Каржа.
Пачобут сцвярджае, што пры гэтым супрацоўнікі гродзенскага КДБ пагражалі яму і некалькі разоў ўдарылі яго па галаве. Ён падаў скаргу на дзеянні кадэбістаў у вайсковую пракуратуру. Вынікам настойлівасці журналіста стала серыя праверак і медычных экспертыз.
Адначасова з журналістыкай, Андрэй Пачобут займаецца і грамадскай дзейнасцю: ён адзін з лідараў Саюза палякаў. Па адукацыі ж Пачобут — юрыст, а таксама займаецца вывучэннем польскага антысавецкага руху ў Заходняй Беларусі.