Аляксандр Лукашэнка заявіў, што судовыя працэсы над арганізатарамі і ўдзельнікамі масавых беспарадкаў у Менску 19 снежня прайшлі ў поўнай адпаведнасці з законам і вінаватыя панеслі заслужанае пакаранне.

«Нягледзячы на ​​аказваемы каласальны ціск звонку,

суддзямі былі кваліфікавана і пісьменна, у поўнай адпаведнасці з законам

праведзеныя працэсы над арганізатарамі масавых беспарадкаў і пагромшчыкамі Дома ўрада. Вінаватыя панеслі заслужанае пакаранне», — адзначыў А. Лукашэнка ў пятніцу, адкрываючы нараду па пытаннях удасканалення дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі.

«Гэта сведчыць аб высокім прафесійным узроўні беларускага судзейскага корпусу,

рашучасці ў барацьбе з небяспечнымі і негатыўнымі праявамі», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Па яго словах, за мінулыя тры гады адбылося нямала важных падзей у жыцці нашай дзяржавы: «суды, як адна з галін улады, не заставаліся ў баку ад тых працэсаў, якія адбываюцца ў нашым грамадстве», — піша Інтэрфакс.

***

За ўдзел у падзеях на Плошчы на розныя тэрміны і формы зняволення асуджана 42 чалавекі, у тым ліку пяць экс-кандыдатаў ў прэзідэнты (Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч, Дзмітрый Ус).

За ўдзел і кіраванне «масавымі беспарадкамі» экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў асуджаны на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, шараговыя ўдзельнікі акцыі Алег Гнедчык за ўдзел у «масавых беспарадках» асуджаны на 3,5 года, Ілья Васілевіч, Фёдар Мірзаянаў, Уладзімір Яроменак — на тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Усе яны абвінавачваліся паводле артыкула «масавыя беспарадкі» (максімальны тэрмін — да 15 гадоў).

Экс-кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву далі 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на 2 гады, Віталю Рымашэўскаму — год умоўна,

Сяргею Вазняку, Аляксандру Фядуту, Андрэю Дзмітрыеву — 2 гады ўмоўна, Насце Палажанцы — 1 год умоўна.

Васіль Парфянкоў, які атрымаў чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму; Аляксандр Атрошчанкаў — да чатырох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму; Мікіта Ліхавід — да трох з паловай гадоў пазбаўлення волі, Дзмітрый Новік і Аляксандр Малчанаў — да трох з паловай і трох гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму адпаведна; грамадзяне РФ Арцём Брэус і Іван Гапонаў — да штрафу ў 300 базавых велічыняў (10,5 млн. рублёў) кожны; Дзмітрый Мядзведзь — да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Алесь Кіркевіч асуджаны на 4 гады зняволення, Павел Вінаградаў — на 4 гады, Андрэй Пратасеня — 3 гады, Зміцер Дрозд — на 3 гады, Уладзімір Хамічэнка — 3 гады.

Уладзімір Лобан асуджаны да 3 год пазбаўлення волі, Андрэй Федаркевіч — да 3,5, Яўген Сакрэт — да 3, Сяргей Казакоў — да 3, Дзмітрый Даронін — да 3,5 гадоў у калоніі агульнага рэжыму, Віталь Мацукевіч — да 3 гадоў калоніі строга рэжыму.

За падрыхтоўку дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак (арт. 342), на 2 гады калоніі агульнага рэжыму быў асуджаны каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка.

Павел Севярынец быў асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у месца адбыцця пакарання (г.зн. хіміі), жонка Андрэя Саннікава, журналістка Ірына Халіп на два гады абмежавання волі з адтэрміноўкай на два гады, такі ж тэрмін атрымаў і кіраўнік штаба Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў.

За злоснае хуліганства былі таксама асуджаныя Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў — на два і чатыры гады пазбаўлення волі адпаведна. Іх затрымалі 18 снежня, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0