Паведамленне пра зварот ураду Беларусі ў Міжнародны валюты фонд з просьбай аб прадастаўленні нашай краіне стабілізацыйнага крэдыту з’явілася раніцай. Аднак, у абедзенным выпуску навінаў АНТ пра гэта прамаўчалі.

Першай навіной была сустрэча сакратароў Саветаў бяспекі краін-удзельніц АДБ. Затым АНТ паведаміла пра знойдзены пад Мінскам арсенал боепрыпасаў часоў Другой сусветнай вайны. На трэцім месцы апынулася інфармацыя пра распаўсюджанне кішэчнай інфекцыі ў Еўропе. А затым дыктарка расказала пра ўручэнне прэзідэнцкай прэміі «Лепшы па прафесіі», злёт юных інспектараў руху, новы рэйс «Белавія» і складанасці з расследаваннем авіякатастрофы лайнера Air France ў 2009 годзе над Атлантыкай (пры гэтым ні слова не сказалі пра інцыдэнт рэйсам № 984 Франкфурт — Мінск).

Зрэшты, дзяржаўным СМІ не прывыкаць падобным чынам асвятляць нязручныя тэмы. Прыгадаем 24 мая, калі беларускі рубель быў дэвальваваны больш чым на 50%. Навіна пра гэта апынулася ў хвасце падзеяў, якія ў той дзень асвятлялі дзяржаўныя тэлеканалы і друкаваныя выданні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?