Крэдытны партфель Еўразійскага банка развіцця (ЕАРБ) у Беларусі паступова разрастаецца новымі праектамі. Услед за грашыма на будаўніцтва Полацкай ГЭС ЕАРБ выдзеліць сродкі на развіццё СЗАТ «Асіповіцкі вагонабудаўнічы завод» (АВЗ).

Гаворка ідзе пра адкрыццё крэдытнай лініі на суму 63,5 млн даляраў. Адпаведнае пагадненне было падпісанае 19 красавіка і разлічанае на 8 гадоў. Сродкі прызначаныя для будаўніцтва прадпрыемства і набыцця абсталявання.

Агульны аб’ём капітальных выдаткаў на будаўніцтва завода па выпуску грузавога чыгуначнага саставу і танк-кантэйнераў складае 130 млн даляраў. Астатнія сродкі дадуць самі ўдзельнікі праекту — расійская кампанія ЗАТ «Гранд Экспрэс», якой належыць 74% акцыі АВЗ, і Беларуская чыгунка.

Уладальнікам «Гранд Экспрэс» з’яўляецца Міхаіл Рабіновіч — саўладальнік першай расійскай прыватнай чыгуначнай кампаніі ЗАТ «ТК Гранд сэрвіс экспрэс», што з 2005 года падтрымлівае злучэнне паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам. Таксама гэтаму бізнэсоўцу належыць завод па выпуску люкс-вагонаў«Цыркон-сэрвіс».

Паводле бізнэс-плану, выхад АВЗ на праектную магутнасць адбудзецца ў 2014 годзе, і штогадовыя аб’ёмы вытворчасці вырастуць да 3,5 тыс. грузавых вагонаў і да 2 тыс. танк-кантэйнераў у год. Чакаецца, што асноўнымі рынкамі збыту стануць Расія (40% вырабленай прадукцыі) і Казахстан (10%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?