На аўтадарозе Мінск — Нарач, каля павароту на вёску Гранічы (Маладзечанскі раён), у ноч на 16 красавіка аўтамабіль збіў лася. Жывёліна загінула, вадзіцель машыны паехаў з месца здарэння.

— Ні кіроўцу, ні машыну ўстанавіць не ўдалося, — расказаў інспектар дарожна-паставой службы маладзечанскай дзяржаўтаінспекцыі Дзмітры Стасюлевіч. — Можна меркаваць, гэта быў грузавы аўтамабіль. Магчыма, фура. Пра тое, што адбылося менавіта дарожна-транспартнае здарэнне, сведчаць знойдзеныя асколкі фар.

Па словах інспектара, праверка паказала: лось перабягаў дарогу. Грузавік збіў яго, працягнуў перад сабой прыкладна 20 метраў, потым жывёліну адкінула ў кювет. Па заключэнні ветэрынараў, якія агледзелі збітага лася, гэта была асобіна ўзростам каля двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?