Высокую ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці партнёрскага супрацоўніцтва пацвердзілі на сустрэчы ў Мінску 18 красавіка кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей і прадстаўнікі замежных гуманітарных няўрадавых арганізацый, якія знаходзяцца ў Беларусі ў рамках удзелу ў партнёрскай канферэнцыі «25 гадоў пасля Чарнобыля».

Уладзімір Макей выказаў шчырую ўдзячнасць прадстаўнікам гуманітарнага руху за тую падтрымку, якую яны аказваюць Беларусі па пераадоленню наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Нягледзячы на тое, што гэта дапамога нязначная ў параўнанні са сродкамі, што выдзяляюцца на гэтыя мэты дзяржавай, яна запатрабавана ў Беларусі і мае сваіх канкрэтных адрасатаў.

Бакі выказалі высокую ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці партнёрскага супрацоўніцтва, якое павінна будавацца на прынцыпах транспарэнтнасці, раўнапраўя і ўзаемапавагі.

У сувязі з гэтым кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі падкрэсліў недапушчальнасць спроб палітычных спекуляцый на трагічных чарнобыльскіх падзеях. «Для нас непрымальны падыход, калі «гуманітарная» дапамога абстаўляецца палітычнымі ўмовамі або суправаджаецца рознымі палітыканскімі заявамі», — адзначыў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, асноўныя намаганні неабходна засяродзіць цяпер на актуалізацыі і далейшай рэалізацыі канкрэтных гуманітарных праектаў на тэрыторыі Беларусі, у першую чаргу на забруджаных землях. У сувязі з гэтым дасягнута дамоўленасць аб вызначэнні ў цесным супрацоўніцтве прыярытэтных ініцыятыў, якім, у тым ліку, будзе аказвацца і ўсялякае садзейнічанне з боку дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?