Як стала вядома праваабаронцам, абвінавачанне па арт. 293 Крымінальнага кодэксу РБ прад’яўлена Алегу Гнедчыку 25 сакавіка.
Акрамя таго, для яго была абраная іншая мера стрымання — знаходжанне пад вартай. Зараз Алег Гнедчык знаходзіцца ў мінскім СІЗА па вуліцы Валадарскага.
Алег Гнедчык правёў тры дні за кратамі на пачатку студзеня. Тады ж ён быў дапытаны спецслужбамі ў якасці падазраванага.
0
0
0
0
0
0