Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель на прэс-канферэнцыі ў аўторак заявіла, што на тры месяцы закрые атамныя электрастанцыі, якія былі запушчаныя да 1980 года.

Яна таксама паведаміла, што ўсе рэактары пройдуць праверку на бяспеку. Паводле яе слоў, на пытанні аб АЭС яна адкажа не раней 15 чэрвеня.

Акрамя гэтага, Меркель лічыць, што неабходна на ўзроўні G20 разгледзець пытанне аб зніжэнні ядзернай бяспекі.

Пры гэтым міністр эканомікі Германіі заявіў, што часовае закрыццё станцый не паўплывае на пастаўку электраэнергіі насельніцтву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?