Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні імператару Японіі Акіхіта, усім пацярпелым ад удару разбуральнай стыхіі, а таксама родным і блізкім ахвяраў, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

«З глыбокай болем і смуткам у Рэспубліцы Беларусь успрынялі паведамленні аб шматлікіх чалавечых ахвярах у выніку землятрусу і цунамі ў паўночна-ўсходніх раёнах Японіі», — гаворыцца ў спачуванні.

Цікава, што прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў скіраваў спачуванне прэм’ер-міністру Японіі Наота Кану. У Японіі кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэм’ер, а імператар — сімвал дзяржаўнасці. Але беларускі «імператар», відаць, палічыў не па рангу пісаць прэм’еру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?