Сталі вядомыя падрабязнасці аднаго з сямі самагубстваў, што адбыліся ў святочныя дні на Брэстчыне.
Падчас дзяжурства 7 сакавіка ў Бярозаўскім РАУС Брэсцкай вобласці з табельнай зброі застрэліўся 23-гадовы міліцыянт, паведамляе радыё "Свабода". Пасля заканчэння Акадэміі МУС афіцэра накіравалі ў Бярозаўскі РАУС, дзе ён працаваў следчым.
Былы начальнік Івацэвіцкага РАУС Іван Ладыга кажа, што высвятленнем прычыны самагубства будзе займацца не толькі следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці: служба ўласнай бяспекі УУС правядзе ўнутранае раследаванне.
Прычынай самагубстваў становяцца найчасцей сацыяльна-бытавыя праблемы, а як наступства гэтага — і няўдачы на працы:
«Тым не менш, пры паступленні на службу будучыя супрацоўнікі міліцыі праходзяць спецыяльнае тэставанне ў псіхолага. Акрамя гэтага, праводзіцца і апытанне на паліграфе. Самагубства міліцыянта расцэньваецца як надзвычайнае здарэнне».
0
0
0
0
0
0