Сэксолагі вылучаюць тры асноўных тыпы эратычных сноў.
Першы — адкрыта сэксуальныя, калі чалавеку сніцца, быццам ён займаецца каханнем. Такія сны часта адлюстроўваюць таемныя фантазіі, нерэалізаваныя жаданні. Прысніцца можа і палавы акт з вядомай актрысай, і ўдзел у групавым сэксе.

Другі тып — сны-сімвалы — іх звычайна бачаць людзі, якіх бацькі выхоўвалі ў строгасці і якім з дзяцінства ўнушалі, што сэкс — гэта ганебны занятак. Mозг «зашыфроўвае» сон так, што чалавеку бачацца на першы погляд зусім неэратычныя дзеянні — напрыклад, палёты, падзенні, спуск і пад’ём па лесвіцы і іншае. Але ён успрымае іх па-свойму і ў выніку сэксуальна ўзбуджаецца.

Трэцяя катэгорыя сноў — так званыя анамальныя. Яны звязаныя з гомасэксуальнай любоўю або са зменай полу. Аднак падобныя сны зусім не звязаныя са схільнасцямі тых, хто іх бачыць.

Найбольш папулярныя сюжэты эратычных сноў.

Сэкс з першым каханнем.

Магчыма, у рэальным жыцці яго не было зусім і ўсё абмежавалася пацалункамі і даволі нявіннымі пяшчотамі. Але вобраз застаўся! І нават праз шмат гадоў не страціў сваёй эратычнай прыцягальнасці. Падсвядомасць захавала ў памяці нерэалізаваныя жаданні і час ад часу ўвасабляе яго ў сне.

Сэкс з бацькам (або з сябрам бацькі).

Такое звычайна сніцца дзяўчынкам падлеткавага ўзросту. Жаданне цялеснай любові ўжо ёсць, а хлопчыкі-аднагодкі — зусім яшчэ дзеці, якія граюць у машынкі і ніяк не асацыююцца з сэксуальнымі аб’ектамі. Такога «інцэсту» баяцца не варта — з часам эратычныя сны дзяўчынкі-падлетка зменяцца.

Сэкс з прадстаўніком свайго полу.

Жанчына, цалкам шчаслівая ў шлюбе з мужчынам, раптам горача аддаецца сэксу з сяброўкай, а першы донжуан у офісе нібы наяве бачыць сябе ўдзельнікам «блакітнага» дзейства ды яшчэ і павісквае ад задавальнення! Псіхааналітыкі лічаць, што падобныя сны не сведчаць пра гомасэксуальныя жаданні. Для мужчын «блакітныя» мары абазначаюць хутчэй падвышаную сэксуальнасць і кажуць пра тое, што сэкс займае цэнтральнае месца ў іх жыцці, што яны пра гэта шмат думаюць. Лесбі-сны ў жанчын паказваюць, што ў мужчынскіх абдымках ім не хапае ласкі, пяшчоты, цяпла і разумення. Жанчына асацыюецца з гэтымі паняццямі. Магчыма таксама, што жанчыне не хапае нейкіх якасцяў, уласцівых яе знаёмай. Тады ў сне яна спрабуе авалодаць не толькі гэтымі якасцямі, але і самой іх ўладальніцай.

Сэкс з самім сабой.

Трохі сумна: нават у сне, дзе можна дазволіць сабе ўсё што заўгодна, ты адзін (ці адна) у ложку, як у полі бяроза. Як найлепшы вучань гуртка «Умелыя ручкі», дэманструеш сваё майстэрства. Чалавек, які бачыць такі сон, хутчэй за ўсё пакутуе ў рэчаіснасці ад прыніжанай самаацэнкі.

Секс у «чужым целе».

Нярэдка жанчына бачыць сябе мужчынам. Гэта звязана з натуральнай цікавасцю. Што і як адчувае мужчына ў самыя інтымныя моманты? Акрамя таго, гэта падсвядомая карэкцыя існуючага ў рэальным жыцці сэксу. Жанчына ў мужчынскім абліччы паводзіць сябе менавіта так, як хоча, каб вёў сябе яе мужчына з ёю. Яшчэ, можа быць, жанчыне хочацца гуляць у сэксе больш актыўную ролю, але ў рэальнасці яе нешта стрымлівае.

Сэкс з незнаёмымі партнёрамі.

У сне вы, вядома, выдатна ведаеце адзін аднаго. У вас чароўны сэкс, а прачнуўшыся, вы з сорамам думаеце пра тое, што не маеце ні найменшага паняцця, з кім толькі што займаліся любоўю ў сне. Вельмі распаўсюджаны сцэнар, паказвае на тое, што ў рэальным жыцці стала занадта шмат шэрых будняў і паўсядзённай руціны, а яркіх уражанняў, у тым ліку і сэксуальных, не хапае.

Сэкс з начальнікам.

У жыцці вы глядзіце на яго як трус на ўдава, або ненавідзіце яго лютай нянавісцю, або пагарджаеце. Вы нават не задумваецеся, хто ён у сутнасці: мужчына ці жанчына, абмяжоўваючы палавую прыналежнасць мянушкай «Бос». І вось вы апыняецеся з ім (з ёй) у адным ложку ды яшчэ і згараеце ад задавальнення! Калі б толькі суровыя начальнікі падазравалі, колькіх падпарадкаваных ім давялося «апыліць» ў снах! Гэты вельмі папулярны сюжэт эратычных сноў паказвае на тое, што чалавек, па-першае, спрабуе адшукаць у сваім начальніку простыя чалавечыя жаданні, а па-другое, займець некаторую ўладу над ім.

Сны эратычных жахаў: што азначае, калі вы займаецеся каханнем спехам.

Напрыклад, у метро. Вам прыспічыла позна ўвечары, калі ў вагоне толькі дрымотная бабулька ды пару падвыпіўшых мужыкоў. Вы ўперліся спіной у надпіс на дзвярах «Не прытуляцца» і думаеце толькі аб тым, што на ўсё пра ўсё, ад станцыі да станцыі, — роўна тры хвіліны.

Такі сон кажа пра ўнутраны турботы і дыскамфорт. І гэта можа тычыцца любой сферы жыцця, зусім не абавязкова сэксу.

Вы не можаце знайсці адасобленага месца.

Партнёр ужо горача дыхае і не можа больш чакаць, вы не адстаеце ад яго ў сваім жаданні — але вось бяда! Вы на вуліцы, ці ў гасцях, ці ў краме — увогуле, вакол поўна народу, і двум якія прагнуць адзін аднаго папросту няма дзе прыткнуцца.

Такі сон можа азначаць, што вы знаходзіцеся ў пошуку прыдатнага партнёра. Многія бачаць падобныя сны напярэдадні ці адразу пасля разводу.

Падчас сэксу вам нехта перашкодзіў.

Напрыклад, у момант, калі вы ўжо гатовыя узляцець на вяршыню асалоды, ваша любімая цётачка, робячы выгляд, што нічога не заўважае, бесцырымонна зайшла ў спальню паліць кактусы. Падобныя сны тлумачацца тым, што вам важна, каб сям’я і блізкія адобрылі выбранага партнёра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?