Выстава «Полацкі залаты скарб» адкрылася 19 студзеня ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі.
У аснове экспазіцыі — унікальны скарб X стагоддзя з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнагамузея-запаведніка.

Як паведаміў на адкрыцці выставы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Сяргей Вечар, скарб быў выпадкова знойдзены ў 1984 годзе на тэрыторыі Ніжняга замка ў Полацку падчас работ па добраўпарадкаванні горада. Скарб уяўляе сабою рэшткі залатых ювелірных упрыгажэнняў эпохі вікінгаў і з’яўляецца пацвярджэннем гандлёвых сувязяў Полацка таго часу з краінамі Паўночнай Еўропы і Кіевам.

Паводле слоў міністра культуры Паўла Латушкі, выстава — адно з выніковых мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Культурная сталіца Беларусі». Акцыя стартавала ў пачатку 2010 года, першым статус культурнай сталіцы атрымаў Полацк, сёлета — Гомель. У межах акцыі ў Полацку прайшло больш за 50 мерапрыемстваў — выставы, канцэрты, фестывалі, творчыя сустрэчы.

Паводле меркавання Латушкі, першая акцыя «Культурная сталіца» атрымалася дзякуючы сумесным намаганням палачан пры падтрымцы Міністэрства культуры, Віцебскага аблвыканкама і Полацкага гарвыканкама. Правядзенне акцыі, адзначыў ён, мае дзве мэты: паказаць, што кожны беларус незалежна ад месца жыхарства мае права далучацца да культурных каштоўнасцяў нароўні з жыхарамі сталіцы; садзейнічаць развіццю культуры ў рэгіёнах.

Выстава «Полацкі залаты скарб» будзе працаваць да 28 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?