«Некалькі выбараў працую ва ўчастковай камісіі ў Шаркаўшчынскім раёне. Дык вось, усё вельмі проста. З райвыканкама вуснамі нам. старшыні па ідэалогіі Волах Галіны Фёдараўны, якая даўно мае пенсійны век, але яе трымаюць за «поспехі» ў правядзенні выбараў, старшыні камісіі паведамляецца патрэбны працэнт тых, хто прагаласаваў (звычайна пад 99%, наш раён у ліку лідараў) і патрэбны працэнт «За» (звычайна таксама за 90%). Для падстрахоўкі ў апошні вечар старшынёй і сакратаром камісіі ў скрыні для папярэдняга галасавання замяняюцца ўсе галасы «Супраць» на галасы «За» і ўкідаецца дадатковая колькасць бюлетэняў, разлічаных пакрыць тых, хто не прыйшоў на галасаванне (подпісы за тых, якія не прыйшлі, ставяцца ў дзень галасавання ў 20.00 самімі чальцамі камісіі).

Але гэта не галоўнае, галоўнае, што галасы лічаць усе чальцы камісіі, вынікі даюць на паперках старшыні, а той не «падбівае» агульны вынік, а ўносіць у пратакол ужо падрыхтаваныя лічбы.
Чальцы камісіі, вядома, бачаць усё гэта, але маўчаць, бо баяцца страціць працу.

Раён у нас маленькі, і нават прыбіральніц у арганізацыі прымаюць з дазволу старшыні райвыканкама Морхата Мечыслава Віктаравіча.

Вельмі шмат «непажаданых» змушаныя былі пакінуць раён, так і не знайшоўшы працу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?