Фотаздымкі для яго ў гэтым годзе рабіў знакаміты нямецкі мадэльер Карл Лагерфельд.
Каляндар пад назвай «Mythology» складаецца з 36 фотаздымкаў, выкананых у чорна-белай гаме. Галоўнай тэмай календара стала любімая тэма дызайнера — грэка-рымская міфалогія. Вобразы старажытных багоў увасобіліся ў 20 мадэлях, сярод якіх Б’янка Балтыі, Эліза Седнауі, Фрэй Беха Эрыхсэн, Ізабэль Фантана і акторка Джуліян Мур.

Здымкі праходзілі ў парыжскай студыі Лагерфельда. Усе прадметы і ўпрыгожанні, якія выкарыстоўваюцца ў фотаздымках, былі створаны адмыслова для календара.

Каляндар «Pirelli» з’яўляецца адным з сімвалаў раскошы. Штогод да працы над ім запрашаюцца самыя вядомыя дызайнеры, фатографы і мадэлі. Заснаваны ў 1964 г. З 1975 па 1983 год не выдаваўся праз сусветны фінансавы крызіс. Распаўсюджваецца галоўным чынам сярод эксклюзіўных кліентаў кампаніі «Pirelli» — аднаго з самых буйных вытворцаў аўтамабільных пакрышак. Асобныя экзэмпляры дасылаюцца таксама сусветным лідарам і выбітным асобам.

Набыць каляндар немагчыма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?