У панядзелак у сталіцы Ірана Тэгеране прагрымелі два выбухі, у выніку чаго загінуў адзін чалавек, яшчэ трое былі параненыя, паведамляе Іранскае тэлебачанне.

Як пазней высветлілася, загінулы і адзін з параненых былі выкладчыкамі ядзернай фізікі ва ўніверсітэце.

Па паведамленні дзяржаўнага іранскага радыё, невядомыя прымацавалі выбуховыя прылады да аўтамабіляў выкладчыкаў.

Гэткі стыль характэрны для ізраільскай выведкі. Аналагічным чынам «Масад» знішчаў лідэраў палесцінскіх баевікоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?