Прэзідэнты і міністры без грыму. Мядзведзеў — «бледны і няўпэўнены». Пабачаць святло таксама 1014 дэпешаў з пасольства ў Мінску.
Сайт Wikileaks выкладае ў сеціва чвэрць мільёна сакрэтных дэпешаў з амерыканскіх амбасадаў за мяжой. З іх вынікае, што сусветныя лідары не вераць у самастойнасць прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева, лічачы яго «Робінам пры Бэтмэне», у ролі якога выступае Уладзімір Пуцін. Гэтыя дэпешы будуць з зацікаўленасцю чытаць як звычайныя грамадзяне, так і кіраўнікі краін. Не ўсе яны мелі магчымасць пабачыць сябе ў люстэрку ацэнак амерыканскай дыпламатыі.
У ноч на панядзелак сайт Wikileaks, які спецыялізуецца на апублікаванні ўцечак сакрэтнай і канфідэнцыйнай інфармацыі, стрымаў даўняе абяцанне пачаць публікацыю дакументаў амерыканскага Дзярждэпартамента.
База дадзеных выкладзеных у сетцы мінулай ноччу дакументаў уключае ў сябе 251 288 дэпешаў, з якіх больш як 15,5 тысяч — пад грыфам «сакрэтна», дасланыя ў дзярждэп з 274 амбасадаў і дыппрадстаўніцтваў ЗША па ўсім свеце. Самы стары дакумент датаваны 28 снежня 1966, найноўшы — 28 лютага 2010-га.
І, хоць невядомыя хакеры паралізавалі працу сайта, самыя цікавыя дакументы, паводле папярэдняй дамоўленасці, сёння пабачылі свет на старонках нямецкага «Шпігеля», французскай «Монд», брытанскай «Гардыян» і гішпанскай «Паіс».
Далучылася да публікацыі і амерыканская газета
Дакументы ўскрываюць тонкую дыпламатычную кухню.Аказваецца, Саудаўская Аравія настойвае на авіяўдары па Іране. Яшчэ ў красавіку
Усе гэтыя факцікі быццам бы і прадказальныя, але ўскрываюць тое, пра што можна было толькі здагадвацца.
Амерыканскія дыпламаты даюць асобам і здарэнням трапныя характарыстыкі, з выбарам словаў не цырымоняцца.
Прэзідэнта Афганістана Хаміда Карзая лічаць «слабым лідарам» і «параноікам», французскага прэзідэнта Нікаля Сарказі — «голым каралём» з дыктатарскімі замашкамі. На адрас нямецкага канцлера Ангелы Меркель прагучала заўвага, што яна «баіцца рызыкі і не крэатыўная».
Італьянскі прэм’ер Сільвіа Берлусконі ад паверанага ў справах у Рыме Элізабэт Дыбл заслужыў званне «няўдачлівага пыхліўца, неэфектыўнага ў якасці сучаснага еўрапейскага лідара», да таго ж ён робіцца «ўсё ў большай ступені рупарам Пуціна» ў Еўропе.
Адразу прыгадваецца кампліментарны візіт Берлусконі ў Мінск у
Хілары Клінтан запатрабавала ад амерыканскіх дыпламатаў збору інфармацыі пра сувязі Берлусконі з Пуціным і іх асабістыя
Сам Уладзімір Пуцін названы ў дакументах амерыканскага дзярждэпартамента «Кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы французскага МЗС Ралян Галяраг у гутарцы з намеснікам дзяржсакратара ЗША Філіпам Горданам раскрытыкаваў механізм расійскай улады. Ахарактарызаваўшы Расію як «краіну з зачэпкамі дэмакратыі, але безальфа-самцом» . На яго фоне прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў выглядае «бледным і няўпэўненым» і наогул гуляе ролю «Робіна пры Бэтмэне».
Яго калега, прэзідэнцкі дарадца па замежнай палітыцы Дам’ен Лярас заўважыў, што
«ў расійскіх лідараў адсутнічае дастатковае доўгатэрміновае бачанне іх краіны, замест гэтага яны сфакусаваныя на паўгадавым часавым гарызонце і сваіхбізнэс-інтарэсах ».
Адны з цікавых для нашага рэгіёна дэпешаў — пасланне амбасады ЗША ў Азербайджане, якое расказвае аб сустрэчы намесніка дзяржсакратара Уільяма Бёрнза з прэзідэнтам Ільхамам Аліевым у лютым гэтага года. Там утрымліваюцца ацэнкі Аліевым ролі прэзідэнта Мядзведзева.
Аліеў лічыць расійскага прэзідэнта «сучасным інтэлектуалам новага пакалення», але аточаным людзьмі, якіх ён не кантралюе. З ягоных словаў, ён асабіста быў сведкам таго, што рашэнні, прынятыя Мядзведзевым, патрабавалі далейшага зацвярджэння пуцінцамі, перш чым увайсці ў сілу.
Гэта датычыла пытання аб дэмаркацыі
Шыкоўная дэпеша апісвае маляўнічае вяселле сына дэпутата Дзярждумы Гаджы Махачава Далгата з яго аднакласніцай Аідай Шарыпавай. Гэта сапраўдная навэла. З паведамлення дыпламата можна даведацца, што ў заканадаўца ёсць дамы ў Махачкале, Маскве, Парыжы і
Госцем Махачава быў чачэнскі прэзідэнт Рамзан Кадыраў, які прыехаў пад канец вечара. Рэспубліканскі кіраўнік «быў адзеты ў джынсы і майку, выглядаў ніжэйшым, не такім накачаным, як на фотаздымках, і быў крыху акасеўшы».
«Пасля феерверкаў музыкі зайгралі ў двары лезгінку, якую выканалі ў гімнастычнай версіі дзве дзяўчынкі і тры хлопчыкі не старэйшыя за шэсць гадоў. Спачатку да іх далучыўся Гаджы, а затым і Рамзан, які нязграбна танцаваў з залатым пісталетам за поясам. Як адзначыў пазней адзін з гасцей, золата на зброі пазбаўляла яе практычнага прызначэння, але Рамзан усё роўна наўрад ці мог яе скарыстаць. І Гаджы, і Рамзан абсыпалі дзяцей
Белы дом афіцыйна ў нядзелю абвясціў, што «ў самых жорсткіх выразах асуджае недазволенае разгалошанне засакрэчаных дакументаў і інфармацыі, якая мае значэнне для нацыянальнай бяспекі».
Асандж, які хаваецца ў Швейцарыі ад міжнароднага ордэра на арышт (у Швецыі ён абвінавачаны ў згвалтаванні), атрымаў ад юрыдычнага дарадцы дзярждэпа Гаралда Коха ліст, у якім гаворыцца аб непажаданасці размяшчэння даступнай яму інфармацыі, бо яна «ставіць пад удар жыццё незлічоных асобаў, якія не маюць дачынення да справы», у тым ліку журналістаў, праваабаронцаў і блогераў.
Асандж прыняў пажаданне да ведама, паабяцаўшы элімінаваць у шэрагу выпадкаў асабістыя дадзеныя фігурантаў дэпешаў, і адразу ж апублікаваў ліст Коха на сваім сайце.
Першай гучнай публікацыяй Wikileaks былі матэрыялы з Ірака і Афганістана.
Перадаў іх сайту ваенны аналітык Пентагона, шараговецУ ліпені ён быў арыштаваны па падазрэнні ў аўтарстве іншых уцечак — у тым ліку, відэароліка, на якім амерыканскія баявыя верталёты расстрэльваюць у Іраку здымачную групу Reuters. Мэнінг падставіўся сам: у размове з хакерам Эдрыянам Лейма ён заявіў, што хоча расказаць пра «паўкрымінальныя палітычныя змовы», якія раскрываюць, як «першы свет эксплуатуе трэці». Абнародаванне «дасье дзярждэпа», на думку шарагоўца, мусіла прывесці да «дыскусіі ў планетарным маштабе, дэбатаў і рэформаў». Лейма здаў суразмоўцу «з патрыятычных меркаванняў».1-га класа Брэдлі Мэнінг.
Сярод дакументаў абяцаюцца і 1014 дэпешаў з Мінска. Аднак у фокус увагі сусветных газет яны не трапілі. Таму пакуль яны недаступныя. Іх публікацыя можа адбыцца ў бліжэйшым часе.
«Наша Ніва» будзе сачыць за развіццём падзей.