Асноўная група доўгатэрміновых назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ у складзе 40 чалавек прыбудзе ў Беларусь 17 лістапада.

Пра гэта паведаміў кіраўнік місіі Герт Хінрых Арэнс 15 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Ужо ў пятніцу яны пачнуць назіранне па ўсёй краіне», — сказаў ён.

Арэнс таксама паведаміў, што дакладная колькасць кароткатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ, якія прыбудуць у Беларусь, стане вядомая на наступным тыдні.

Паводле папярэдняй інфармацыі, іх будзе каля 400.

Цяпер у Мінску працуе 14 экспертаў місіі.

Паводле слоў Арэнса, у місіі БДІПЧ АБСЕ ёсць уласная методыка ацэнкі выбарчага працэсу, аднак члены місіі падтрымліваюць кантакты з іншымі місіямі назіральнікаў, у прыватнасці СНД.

«Мы будзем сачыць за тым, як змены ў выбарчае заканадаўства, прынятыя ў канцы 2009 года, рэалізуюцца на практыцы», — заявіў Арэнс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?