У гістарычным цэнтры Мінска кіпяць будаўнічыя работы. У раёне вуліцы Зыбіцкай (былой Гандлёвай), каля ракі Свіслач аднаўляюць гістарычны квартал. Праўда, паводле спецыялістаў, афіцыйны праект — штучны навабуд. Група маладых архітэктараў, папрацаваўшы ў архівах, куды да іх ніхто не зазіраў, стварыла альтэрнатыву — гістарычна дакладны праект забудовы Зыбіцкай, знішчанай саветамі ўжо пасля вайны. Аб яго сутнасці піша намеснік старшыні Беларускага камітэта ІКАМОС, сябра Рады Беларускага фонду культуры Павел Каралёў.
3D-мадэль альтэрнатыўнага праекта рэканструкцыі набярэжнай Свіслачы ў раёне былой вуліцы Гандлёвай.
Вуліца Гандлёвая на фота ў 1950-я гг.
Вуліца Гандлёвая альтэрнатыўны праект.
Паводле 3D-мадэлі альтэрнатыўнага праекта рэканструкцым былой Гандлёвай добра бачна, які від адкрываўся на Саборную плошчу.
Дамкі «под старину»
Яшчэ вясной адбылося паседжанне Грамадскай назіральнай камісіі па ахове
Найбольшая ўвага камісіі была нададзеная сітуацыі, што склалася вакол рэгенерацыі вуліцы Гандлёвай у Мінску. Сёння практычна завершаная рэканструкцыя і
Альтэрнатыўная думка
Каб не дапусціць падобнай сітуацыі з забудовай супрацьлеглай часткі вуліцы Гандлёвай, і сабралася Грамадская назіральная камісія. Але яшчэ і таму, што з’арганізавалася ініцыятыўная група маладых архітэктараў і мастакоў, якія на працягу некалькіх месяцаў вывучалі сітуацыю з запланаваным аднаўленнем. Праведзеныя імі даследаванні дазволілі зазірнуць у мінулае і пабачыць, як насамрэч выглядала старажытная забудова, што некалі існавала на гэтым месцы. Удзельнікі ініцыятыўнай групы Андрэй Ларры і Антон Вантух зрабілі 3D камп’ютарнаю мадэль помнікаў гэтага гістарычнага раёна. На аснове архіўных дадзеных была вызначаная і адлюстраваная ўся драўляная і каменная забудова, што некалі існавала. Тым самым, у працэс аднаўлення гістарычнай забудовы Гандлёвай была ўнесеная альтэрнатыўная думка.
Не драўляныя хлявы, а адметная архітэктура
Высветлілася, што раён вызначаўся цэлым кварталам адметнай архітэктуры. Гэта былі замкнёныя двары з
Наконт паводак Свіслачы — сапраўды так. Аднак на падставе гэтага ўносіць змены і вольнасці ў працэс аднаўлення помнікаў непрымальна. Тым больш, калі высвятляецца што гэты раён валодаў сваёй адметнай драўлянай і каменнай архітэктурай, якая сфармавалася на працягу стагоддзяў, ацплела ў войны і практычна ў тым жа выглядзе праіснавала да
Пра ўсё гэта сведчыць зробленая на грамадскіх пачатках праца добраахвотных даследчыкаў. Калі імі быў адноўлены выгляд усёй забудовы (адзначым, што гэта тытанічная праца), і ўдзельнікі камісіі ўбачылі створаную 3D мадэль дадзенага раёна, то адразу стала ясна, наколькі якасна быў забудаваны гэты квартал.
Нават сам узровень вышыні дамоў вуліцы Гандлёвай быў спраектаваны і забудаваны такім чынам, каб не захінаць, а наадварот, «прыадкрыць» панараму на кафедральны сабор і на іншыя помнікі архітэктуры, на тагачасны цэнтр горада, якім тады была Саборная плошча (сённяшняя пл. Свабоды).
Такім чынам, дзякуючы працы ініцыятыўнай групы быў віртуальна адноўлены выгляд будынкаў, змены на працягу часу, прасочаныя перабудовы помнікаў. Пры гэтым дзякуючы зробленай працы паўстаў першасны выгляд раней не вывучанага кутка Мінска.
Архівамі ніхто не карыстаўся
Што ж можна сказаць пра той праект, які на сённяшні дзень плануюць ажыццявіць у цэнтры горада?
Гэта можна аднесці да планіроўкі (практычна ўсе будынкі мяркуецца ўзвесці на іншым месцы), выгляду будынкаў, іх памераў (у праекце пераважаюць
Чаму так адбываецца, што помнікі архітэктуры аднаўляюцца без уліку іх сапраўднага аблічча і гісторыі бытавання? Адзначым толькі, што падчас збору матэрыялаў пра выгляд забудовы набярэжнай вуліцы Гандлёвай ініцыятыўная група высветліла, што некаторымі архіўнымі матэрыяламі да іх фактычна ніхто не карыстаўся.
Пра гэта выразна сведчыць журнал карыстання, напрыклад, Беларускага архіва
Цяпер, праз колькі дзесяткаў гадоў, ёсць магчымасць цалкам і ў комплексе зберагчы гэты квартал помнікаў. Дакладней, не зберагчы, а рэканструяваць, рэстаўраваць, аднавіць.
Не згубіць шанец
Вядома, сітуацыя з тым, што забудова ў гэтым раёне не захавалася, ускладняе справу яе цэласнага аднаўлення. Але яна не з’яўляецца невырашальнай. Сусветная практыка ведае прыклады, калі цалкам зруйнаваная архітэктура аднаўлялася праз шмат гадоў. Так сталася з адбудовай Варшавы пасля вайны: жыхары горада аднавілі гістарычны цэнтр. Так сталася і ў Гданьску, дзе практычна ўсе будынкі былі знішчаныя, але затым якасна адбудаваныя. Цяпер турысты не маюць сумніваў адносна старадаўнасці гэтых гарадоў.
Так можа быць і з Мінскам: праз паўстагоддзя пасля зруйнавання забудовы па вуліцы Гандлёвай мы можам аднавіць гэты гістарычны квартал. Такім чынам, галоўнае на сёння — не згубіць шанец аднаўлення гістарычнага цэнтра.
Назіральная грамадская камісія пры Міністэрстве культуры адназначна выказалася «аб непрымальнасці праектных прапановаў КУП „Мінскпраект“ па ўзнаўленні гістарычнай забудовы цотнага боку вуліцы Гандлёвай у межах комплекснай
Што трэба рабіць і як
Скончыць артыкул мне хацелася б пералікам канкрэтных крокаў, неабходных для належнага ажыццяўлення праекта аднаўлення вуліцы Гандлёвай.
1. Улічыць прапановы Назіральнай грамадскай камісіі пры Мінкультуры (адбудова кожнага дома і значных гаспадарчых аб’ектаў на першапачатковым месцы і з аўтэнтычным архітэктурным абліччам). Як паказаў прыклад ініцыятыўнай групы, усе матэрыялы для гэтага ёсць. Толькі ў такім выпадку можна казаць пра сапраўднае аднаўленне страчанай архітэктуры.
2. Адмовіцца ад рэалізацыі раней распрацаванага праекта КУП «Мінскпраект», які не забяспечвае належнага аднаўлення гістарычных помнікаў. Такім чынам, яшчэ на стадыі падрыхтоўкі можна не дапусціць неадпаведнага падыходу да справы аднаўлення.
3. Перанесці калектар. Гэта дазволіць аднавіць вуліцу належнай шырыні, а значыць захаваць выгляд і цэласнасць ансамбля.
4. Забяспечыць якасць правядзення прац: не стварэнне так званых навабудаў, а належны працэс аднаўлення з улікам агульнаеўрапейскай практыкі.
5. Забяспечыць
У Мінску ёсць шмат праблемных пытанняў з рознымі помнікамі архітэктуры, асабліва ў гістарычным цэнтры. Гэта і размяшчэнне ў кляштары бернадынцаў гатэля, і неабходнасць вынасу з касцёла Святога Язэпа размешчанага там архіва, і будучае аднаўленне замчышча на Нямізе. Усяму гэтаму варта надаваць асобную ўвагу па кожным праекце, не дапусціўшы пры гэтым змянення гістарычнай забудовы Мінска, што і так неаднаразова рабілася нашымі папярэднікамі.
Аднак будзем спадзявацца, што агульнымі намаганнямі ў нас зможа паўстаць яшчэ адзін з нешматлікіх якасна адбудаваных кавалачкаў старога Мінска. Яшчэ адно Траецкае прадмесце. Толькі колькі такіх прадмесцяў мы мелі насамрэч?
Далучайцеся да абмеркавання
Свае лісты аб належным абмеркаванні праекта аднаўлення вуліцы Гандлёвая (Зыбіцкая) можна накіроўваць у Міністэрства культуры (Упраўленне па ахове
Паводле публікацыі ў «Краязнаўчай газеце» ад 16 ліпеня 2010 г.