Нарэшце і ў Беларусі з’явілася электронная сістэма распаўсюду білетаў — сайт kvitki.by, зроблены па аналогіі з літоўскім bilietai.lt. Цяпер квіткі на любое мерапрыемства ў Мінску можна набыць он-лайн. Таксама на сайце можна ўбачыць анонсы ўсіх мерапрыемстваў, што адбываюцца ў Беларусі і блізкім замежжы. Як паказвае практыка суседніх краін, не менш як 50 працэнтаў білетаў цяпер купляецца праз Інтэрнэт: квіток можна забраць у касах, прад’явіўшы код броні, ці скарыстацца паслугамі кур’ераў. З відавочных плюсаў такой сістэмы — магчымасць выбраць і забраніраваць упадабанае месца не выходзячы з дому. Тэлефон даведкі, па якой можна ўдакладніць любы незразумелы момант — 110.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?