У кар’ер вёскі Шулякі Зэльвенскага раёна звезлі тоны збожжа. Калі меркаваць па памеры ўтворанай кучы, злакавыя вывозіліся неаднаразова і на некалькіх грузавіках. Збожжа выгружалася побач з бытавым смеццем, як непатрэбны прадукт. Так сказаў карэспандэнту «Газеты Слонімскай» відавочца здарэння, які патэлефанаваў на гарачую лінію газеты.

Праз некалькі гадзін карэспандэнты былі на месцы, дзе ўбачылі тоны збожжа, што ляжаць і гніюць на сметніцы. Пацікавіліся меркаваннем пра ўбачанае ў мясцовых жыхароў. Людзі пацвердзілі, што сапраўды бачылі, як аўтамашыны звозілі ў кар’ер збожжа, але прычыны гэтай бязглуздзіцы не ведаюць. Быў апытаны і аграном мясцовага СВК «Сынкавічы». Ад пачутага спецыяліст прыйшоў у здзіўленне і выказаў здагадку, што гэта не збожжа, а, магчыма, звычайныя адкіды. Але ён вырашыў сам паехаць на месца і разабрацца.

Карэспандэнты, у сваю чаргу, накіраваліся ў бок Слоніма, прыхапіўшы з сабой пакет з некалькімі прыгаршчамі выкінутага збожжа, якое паказалі слонімскім навукоўцам-аграномам. Тыя сказалі, што гэта ячмень новага ўраджаю, і былі здзіўленыя, што яго звалілі ў кар’ер. На іх думку,

магчыма, хтосьці вырашыў такім чынам нажыцца. Звез збожжа на сметнік, а праз некаторы час перавязе ўраджай пад сховам ночы ў свой свіран.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?