паведаміў на прэс-канферэнцыі 27 ліпеня ў Мінску дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогія» Аляксандр Мрочак.

Паводле яго слоў, гэтая аперацыя тэхналагічна больш складаная, чым перасадка сэрца. Спецыялісты гатовы да правядзення аперацыі ў арганізацыйным плане, зараз праходзіць тэхналагічная падрыхтоўка, адпрацоўваецца методыка правядзення гэтай трансплантацыі.

У 2009 годзе ў Беларусі было праведзена 10 перасадак сэрца, у першай палове гэтага года — таксама 10, паведаміў Мрочак. Аб’ёмы трансплантацый прыблізна гэткія ж, як у суседняй Літве. «Беларусь уваходзіць у групу краін, дзе трансплантацыя становіцца руціннай, — сказаў спецыяліст. — Упэўнены, што надыдзе час, калі аперацыі па перасадцы органаў будуць праводзіцца і ў абласных клініках».

Разам з тым Мрочак зазначыў, што высокія тэхналогіі не вырашаюць праблемы смяротнасці ад сардэчна-сасудзістых захворванняў. Паводле яго слоў, змяншэння смяротнасці можна дамагчыся шляхам прафілактыкі, матывацыі ў насельніцтва вядзення здаровага ладу жыцця. Зараз сардэчна-сасудзістыя захворванні складаюць 54% у агульнай структуры смяротнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?