На рэках Беларусі цяпер адзначаецца ў асноўным паніжэнне ўзроўню вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1—5 см, паведамляе Рэспубліканскі гідраметэацэнтр.

На працягу найбліжэйшага тыдня, папярэджваюць гідролагі, спад узроўню вады, выкліканы гарачым надвор'ем, працягнецца. На Заходняй Дзвіне каля горада Сураж і Піне каля горада Пінск узроўні вады наблізяцца да небяспечна нізкіх адзнак для суднаходства.

Акрамя таго, на Заходняй Дзвіне каля Віцебска, Дняпры каля Жлобіна і Сожы каля Гомеля ўжо склаліся ўмовы, пры якіх узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.

Тэмпература вады ў вадаёмах Беларусі павысілася і цяпер складае: на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Нёмана, Віліі і Заходняга Буга 23—26°С, Бярэзіны 25—27°С, Сожа і Прыпяці 26—28°С, Дняпра 26—29°С, Вілейскім вадасховішчы — 25°С, возеры Нарач — 26°С, Мінскім моры — 27°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?