У аўторак у Мінску адбыўся першы агульны сход рэспубліканскага дзяржаўна‑грамадскага аб’яднання «Прэзідэнцкі спартыўны клуб».

На ім на новы тэрмін быў пераабраны кіраўнік гэтай арганізацыі Дзмітрый Лукашэнка, які ўзначальвае яе з дня заснавання ў 2005 годзе.

У адпаведнасці са статутам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, вышэйшым органам арганізацыі з’яўляецца агульны сход, які склікаецца адзін раз у пяць гадоў. Напярэдадні пяцігадовага юбілею Прэзідэнцкі спартыўны клуб падвёў вынікі сваёй дзейнасці і акрэсліў арыенціры на бліжэйшыя гады.

Са справаздачай аб рабоце клуба за 2005‑2010 гады перад дэлегатамі сходу выступіў старшыня цэнтральнага савета Дзмітрый Лукашэнка. Ён адзначыў, што першыя пяць гадоў можна лічыць этапам паспяховага станаўлення арганізацыі. «Вынікі дзейнасці Прэзідэнцкага спартыўнага клуба дазваляюць нам з упэўненасцю глядзець у будучыню, ставіць перад сабой новыя, яшчэ больш амбіцыйныя мэты і задачы», — падкрэсліў кіраўнік.

На правядзенне розных спаборніцтваў клубам (які фінансуецца з бюджэту) з 2005 года было выдзелена Br3, 483 млрд. Прэзідэнцкі спартыўны клуб традыцыйна ўваходзіць у лік арганізатараў такіх спаборніцтваў, як Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; этап кубка свету па самба на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; Міжнародны турнір БФСТ «Дынама» па мастацкай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Марыны Лобач; міжнародныя спаборніцтвы серыі Гран‑пры па фігурным катанні сярод юніёраў «іенскі лёд».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?