Жаночы рух FEMEN пратэставаў супраць уціску грамадскіх арганізацый і цэнзуры ў СМІ.
23 чэрвеня ў Кіеве ўдзельніцы жаночага руху FEMEN зладзілі акцыю пратэсту пад назвай «Сучкі» каля будынку Службы бяспекі Украіны. Нагодай сталі выклікі актывістак руху ў СБУ на «прафілактычныя» гутаркі.
У часе акцыі дзяўчаты скандавалі: «Сукі, прыбярыце рукі!», «Свабоду пратэсту!», «Дэмакратыі — ТАК!»
«Свабода слова і свабода пратэсту — гэта тое нязначнае, што адрознівае Украіну ад яе таталітарных суседзяў», — заявіла Ганна Гуцол, лідэр руху FEMEN.
0
0
0
0
0
0