Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (11‑е месца ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў другое кола адкрытага чэмпіянату Англіі.

22 чэрвеня ў 1/64 фіналу яна перамагла харватку Мір’яну Лучыч (182) — 6:3, 6:3 і зараз сустрэнецца з Баянай Яваноўскі з Сербіі (107).

Вольга Гаварцова (38) у стартавым паядынку саступіла іспанцы Аранчэ Пара Сантонха (47) — 3:6, 6:2, 4:6.

Найвышэйшым дасягненнем Азаранкі на Уімблдонскім турніры з’яўляецца выхад у чвэрцьфінал (2009), Гаварцовай — у другі круг (2007, 2009).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?