Дэпутаты Ігнацій Місурагін і Сяргей Канопліч абраныя старшынямі камісій палаты прадстаўнікоў.

Місурагін абраны кіраўніком камісіі па нацыянальнай бяспецы. Гэта пасада стала вакантнай пасля абрання Віктара Гумінскага намеснікам старшыні палаты прадстаўнікоў.

Канопліч абраны кіраўніком камісіі па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстання. Былы старшыня камісіі Міхаіл Русы папрасіў вызваліць яго ад пасады ў сувязі з прызначэннем міністрам сельскай гаспадаркі.

Акрамя таго, былы віцэ‑спікер Валерый Іваноў пасля прызначэння першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама мае намер працаваць у палаце прадстаўнікоў у камісіі па нацыянальнай бяспецы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?