Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Міністэрства адукацыі Беларусі Мікалай Фяськоў.

Руская мова з’яўляецца адным з лідэраў тэставання гэтага года, хоць на іспыт запісалася менш абітурыентаў, чым летась (у 2009 годзе тэст пісалі 109 тыс. чалавек). Іспыт традыцыйна пачнецца а 11-й.

Пры здачы тэст‑экзамену кожны абітурыент павінен мець пры сабе

запоўнены і зарэгістраваны пропуск, дакумент, які засведчвае асобу, і асадку з чорным стрыжнем.

Нагадаем, месца правядзення іспытаў можа не супадаць з адрасам пункта рэгістрацыі, таму, адпраўляючыся на тэставанне, трэба ўважліва прачытаць выдадзеныя на рукі дакументы, у прыватнасці пропуск на ЦТ.

Вынікі тэставання па беларускай мове стануць вядомыя праз 10‑12 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?