Амэрыканскія геолягі знайшлі ў Аўганістане запасы карысных выкапняў на суму 1 трыльён даляраў. Пра гэта сёньня напісала газэта New York Times са спасылкай на экспэртаў Пэнтагону. Паводле іхных дадзеных, асабліва вялікія знойдзеныя ў Аўганістане радовішчы літыю — мэталю, які ў прыватнасьці выкарыстоўваецца ў дэталях кампутараў і сотавых тэлефонаў. Акрамя таго, у краіне ёсьць салідныя запасы жалезнай руды, медзі і золата.

На думку спэцыялістаў, распрацоўка гэтых радовішчаў змагла б прывесьці да рэзкага эканамічнага ўздыму Аўганістану.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?