Расійская мова губляе свае пазіцыі па распаўсюджанасці ў свеце і да 2025 года можа стаць нават менш папулярнай за бенгалі або партугальскую, сведчаць дадзеныя цэнтра сацыялагічных даследаванняў Мінадукнавукі РФ.

Расійская мова па ступені распаўсюджанасці пакуль яшчэ займае чацвёртае месца ў свеце.
Лідзіруе кітайская — 1,35 мільярда чалавек, англійская — звыш 650 мільёнаў, іспанская — больш за 330 мільёнаў.

«Мяркуецца, што праз 10 гадоў колькасць тых, хто ведае расійскую мову, можа скараціцца да 212 мільёнаў чалавек, і яе апярэдзяць французская, хіндзі, арабская», — гаворыцца ў дакуменце.

Да 2025 года, калі, паводле ацэнак сацыёлагаў, колькасць носьбітаў расійскай скароціцца прыблізна да 152 мільёнаў чалавек, яе апярэдзяць партугальская і бенгалі.

«Расійскую мову ў краінах Заходняй Еўропы вывучаюць сёння каля 225 тысяч школьнікаў (да пачатку 90-х больш за 550 тысяч). У вышэйшай школе краін Заходняй Еўропы расійскую мову асвойваюць 28,5 тысячы студэнтаў», — гаворыцца ў матэрыялах Мінадукнавукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?