Джон Суіні. Фота: PA Media

Джон Суіні. Фота: PA Media

Папярэдні першы міністр і лідар Шатландскай нацыянальнай партыі Хамза Юсаф на мінулым тыдні падаў у адстаўку. Пасля развалу ўрадавай кааліцыі з зялёнымі яму пагражалі адразу два вотумы недаверу.

Такім чынам, Суіні ўзначаліць урад меншасці і для прыняцця рашэнняў будзе вымушаны спадзявацца на падтрымку апазіцыі: для большасці яго партыі не хапае двух мандатаў. Як чакаецца, Суіні будзе афіцыйна прыведзены да прысягі ў сераду.

Джон Суіні ўжо ўзначальваў Шатландскую нацыянальную партыю — у 2000-2004 гадах, калі яна была ў апазіцыі. Да і пасля гэтага ён быў дэпутатам розных узроўняў, а з 2007 года, калі ягоная партыя прыйшла да ўлады, займаў розныя пасады ва ўрадзе, адзін час быў віцэ-прэм'ерам.

Праграмная мэта Шатланскай нацыянальнай партыі — незалежнасць Шатландыі, і ўсе вядучыя фігуры ў партыі нязменна клянуцца ў вернасці гэтай мэты, але ў той жа час сярод іх існуюць розныя ўяўленні адносна таго, як менавіта да гэтай мэты ісці.

Джон Суіні належыць да лагера прыхільнікаў паступовага руху да незалежнасці шляхам пашырэння аўтаноміі Шатландыі ў рамках Злучанага Каралеўства.

У 2014 годзе, калі Суіні быў міністрам фінансаў і эканомікі ва ўрадзе тагачаснага лідара Шатландскай нацыянальнай партыі Алекса Сэлманда, Шатландыя са згоды Лондана правяла рэферэндум аб незалежнасці. Прыхільнікі аддзялення прайгралі з розніцай у 10 працэнтных пунктаў.

Чытайце таксама:

Арыштавалі былую першую міністарку Шатландыі. Калісьці яна была тварам барацьбы за незалежнасць

У Шатландыі аднавілі дом Шрэка і здаюць яго ў арэнду праз Airbnb

На гадавіну вывядзення залатога рэтрывера ў Шатландыі сабралі ў адным месцы сотні гэтых мілых сабак ФОТЫ

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0