Ужо ў чэрвені Украіне могуць прапанаваць канкрэтны план па ўвядзенні бязвізавага рэжыму для кароткатэрміновых паездак (да 90 дзён). Яго будуць абмяркоўваць 15 чэрвеня ў Люксембургу на пасяджэнні Савета па супрацоўніцтве Еўрасаюза, заявіў еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыцы суседства Штэфан Фюле.

«Гэты дакумент зараз распрацоўваецца сумесна Украінай і ЕС», — удакладніў кіраўнік інфармацыйнага дэпартамента МЗС Алег Валошын.

Канчатковае ўхваленне плана павінна адбыцца ў кастрычніку на саміце Украіна — ЕС.

Першым крокам для выканання гэтага плана павінна стаць ратыфікацыя Вярхоўнай Радай дзвюх канвенцый Савета Еўропы — аб абароне персанальных дадзеных (гаворка ідзе аб абмежаванні доступу да аўтаматызаваных баз даных, якія змяшчаюць звесткі аб грамадзянах) і прадухіленні гандлю людзьмі.

Наступнае ўмова — увядзенне біяметрычных замежных пашпартоў, якія змяшчаюць спецыяльны чып, на які можна запісваць інфармацыю аб яго уладальніку (фатаграфію, адбіткі пальцаў, ўзор голасу, здымак абалонкі вачэй і іншае).

Яшчэ адно патрабаванне — ўладкаванне межаў, асабліва з Расіяй.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?