У Брэсце аўтамабіль «ВАЗ‑2105» урэзаўся ў апору лініі электраперадачы — пацярпеў 26‑гадовы кіроўца.
Як паведаміў старшы інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Юрашэвіч, аварыя адбылася 18 красавіка ў 3.35 на вуліцы Машэнскага. Берасцеец, які знаходзіўся за рулём, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў з дарогі і ударыўся ў апору ЛЭП.
Кіроўца атрымаў закрыты пералом прамянёвай косці, траўму падбародка, шматлікія парэзы твару. Ён змешчаны ў бальніцу.
0
0
0
0
0
0