Выйшаў зборнік вершаў Уладзіміра Папковіча «Рэшта».

У пісьменнікаў стала звычкай падводзіць пэўныя вынікі. Чым далей за 60 гадоў, тым часцей падводзяцца рысы ў жыцці і творчасці.

Уладзімір Папковіч выдаў сваю «Рэшту» ў 75. Тым самым ён падкрэслівае, што гэта тое, чаго не сказаў раней. Тое, што засталося прыхаваным у сабе. Страціўшы бацьку ў жарнавах сталінскіх рэпрэсій, паэт і ў такім паважным узросце не можа пазбавіцца пачуцця страху.

Варта камусьці крыкнуць

І сэрца маё задрыжыць.

Ніяк не магу прывыкнуць,

Што можна без страху жыць.

«Рэшта» — гэта вершы пра свабоду, жыццё, каханне.

Рэшта / Уладзімір Папковіч; Вершы. — Мінск: Медысонт, 2010. — 64 с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?