Сярод намінантаў — беларускі пісьменнік Уладзімір Арлоў.

Прэмія заснавана муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск. Уладзімір Арлоў прадстаўляе Беларусь на агульнаеўрапейскім конкурсе «Еўрапейскі паэт свабоды» з кнігай «Паром праз Ла-Манш».

З сарака шасці еўрапейскіх краін для ўдзелу былі выбраны сем: Беларусь, Кіпр, Славакія, Славенія, Сербія, Францыя, Швецыя. З кожнай краіны-фіналіста выбралі па адным паэце, чыю кніжку пераклалі і выдалі па польску. Імя пераможцы стане вядомым сёння падчас Міжнароднага літаратурнага фестывалю, які праходзіць у Гданьску.

Лаўрэата чакае прэмія ў памеры 100 000 злотых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?