Варшава. Фота ілюстрацыйнае

Варшава. Фота ілюстрацыйнае

ЦБС падкрэслівае, што інфармацыя была перададзена не Упраўленнем па справах іншаземцаў, а іншымі польскімі дзяржаўнымі органамі.

Але інцыдэнт выклікае сур'ёзныя асцярогі, бо такая перадача парушае прынцыпы прыватнасці і бяспекі грамадзян, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай, і супярэчыць польскаму заканадаўству, якое гэта забараняе. 

Згодна з артыкулам 9 польскага закона ад 13 чэрвеня 2003 года «Аб наданні іншаземцам абароны на тэрыторыі Рэспублікі Польшча» (у рэдакцыі ад 2023 года, пазіцыя 1504), асабістыя даныя не могуць быць перададзеныя або атрыманыя ад суб'ектаў, у дачыненні да якіх існуе абгрунтаванае меркаванне ў здзяйсненні пераследу або магчымага прычынення сур'ёзнай шкоды. У выпадку грамадзян Беларусі такімі суб'ектамі з'яўляюцца ўлады Рэспублікі Беларусь, уключаючы супрацоўнікаў пасольства і консульства.

На думку праваабаронцы Вольгі Дабравольскай, прынцыповае значэнне мае тое, што грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца пад міжнароднай абаронай у Польшчы, ужо знаходзяцца ва ўразлівым становішчы праз палітычную сітуацыю ў Беларусі, а перадача іх даных у беларускую амбасаду можа пацягнуць за сабой сур'ёзныя наступствы для іх і іх сем'яў. Азначанае дзеянне таксама падрывае давер да сістэмы абароны і міжнародных абавязацельстваў Польшчы ў гэтай галіне.

У той жа час Цэнтр беларускай салідарнасці падкрэслівае, што падобныя ўцечкі інфармацыі не маюць сістэмнага характару і адбыліся толькі з-за няведання закона асобнымі чыноўнікамі. Панікаваць з-за гэтага не варта, бо Польшча па-ранейшаму з'яўляецца для беларусаў бяспечнай краінай. 

«Польшча больш за іншых зрабіла і робіць для беларусаў. Апісаная сітуацыя — гэта толькі ілюстрацыя таго, наколькі нават звычайныя адміністрацыйныя працэдуры ў свабодных краінах могуць несці пагрозу для грамадзян з таталітарных дзяржаў, такіх як Беларусь. Таксама неабходна змяніць некаторыя працэдуры ў дачыненні да беларусаў», — падсумоўвае ЦБС.

Чытайце таксама:

«Памежнікі былі няўмольныя — нам давялося вяртацца». З якімі складанасцямі сутыкаюцца беларусы, едучы за мяжу з візай PBH

Беларусы змогуць зрабіць бясплатнае ЭКА ў Польшчы. Як і куды звяртацца

Астапеня: «Калі вы раззлуеце дзеда, то чаго дасягнеце? Задача — кожны дзень развіваць Беларусь»

Клас
8
Панылы сорам
17
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
38