Новыя расійскія канструкцыі на фронце ва Украіне, якія сталі ўжывацца для прарыву ўкраінскіх пазіцый. Фоты: скрыншоты з відэа ўкраінскіх вайскоўцаў

Новыя расійскія канструкцыі на фронце ва Украіне, якія сталі ўжывацца для прарыву ўкраінскіх пазіцый. Фоты: скрыншоты з відэа ўкраінскіх вайскоўцаў

Як пішуць украінскія тэлеграм-каналы, на фронце сталі з'яўляцца незвычайныя канструкцыі, якія расійская армія кідае на штурм пазіцый УСУ. 

Украінскія карыстальнікі ўжо ахрысцілі гэтыя танкі «бронехлявамі» ці «трунамі на колах» і сталі параўноўваць іх з танкамі часоў Першай сусветнай вайны, асабліва нямецкімі.

Для нагляднасці: так выглядае першы нямецкі танк A7V, створаны ў 1917 годзе.

Расійскі танк, абвешаны тоўстымі металічнымі плітамі, і першы нямецкі танк A7V, які выкарыстоўваўся напрыканцы Першай сусветнай. Фоты: украінскія тэлеграм-каналы / Wikimedia Commons

Расійскі танк, абвешаны тоўстымі металічнымі плітамі, і першы нямецкі танк A7V, які выкарыстоўваўся напрыканцы Першай сусветнай. Фоты: украінскія тэлеграм-каналы / Wikimedia Commons

У відэа, якое публікуюць украінскія медыя, бачна, як адна з канструкцый едзе ў авангардзе маленькай бронекалоны расіян, прыкрываючы яе ад абстрэлаў, а затым нясецца напралом праз лінію фронта, але пасля адступае.

А вось як гэтая канструкцыя выглядае зблізу. З відэа аднаго з расійскіх Z-каналаў становіцца ясна, што пад тоўстым металічным «абвесам» знаходзіцца звычайны танк Т-72. Металічныя лісты і пліты выконваюць тут ролю многім вядомага «мангалу».

Ці эфектыўная такая канструкцыя? Давайце разбярэмся.

Першае, што кідаецца ў вочы пры аглядзе канструкцыі, гэта тое, што пад «абвесам» дастаткова месца для размяшчэння дэсанта на самой брані танка, што надае яму яшчэ і функцыі БМП (бронемашыны пяхоты), дзе дэсантнікі могуць быць таксама абароненыя ад аскепкаў, дронаў і, магчыма, нават ад прамых траплянняў артылерыйскімі снарадамі (пры звычайным перасоўванні на брані такіх пераваг у дэсанта няма).

Другая перавага канструкцыі заключаецца ў тым, што на дахах гэтых «мангалаў» устаноўленыя сродкі радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), што моцна замінае дронам пашкодзіць танк і дэсант на ім.

Адразу некалькі сродкаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) на даху металічнага «мангала» танка Т-72. Скрыншот з відэа ўкраінскіх тэлеграм-каналаў

Адразу некалькі сродкаў радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ) на даху металічнага «мангала» танка Т-72. Скрыншот з відэа ўкраінскіх тэлеграм-каналаў

Але, нягледзячы на перавагі, металічны «мангал» моцна абмяжоўвае вугал агляду танка і замінае павароту ягонай вежы, што не дазваляе машыне страляць па бакавых і задніх цэлях. Фактычна танк ператвараецца ў звычайны таран. 

Яшчэ адзін недахоп — у магчымай вазе канструкцыі і яе ўплыву на танк Т-72. Такія суцэльныя і вялікія бронепліты, відавочна, занадта цяжкія і тым самым адчувальна абмяжоўваюць хуткасць і манеўранасць танка. Такая неманеўраная і марудлівая канструкцыя робіцца зручнай цэллю для артылерыі. 

Да таго ж невядома, ці абароненая такім жа самым чынам ніжняя частка танка. Калі не, то ўся канструкцыя з прычыны нізкай манеўранасці робіцца лёгкай здабычай для мін. А калі так, то тады ў экіпажа танка няма дадатковага выхаду праз ніжні люк, што робіць яго вельмі ўразлівым пры знішчэнні канструкцыі зверху і яе абвале на верхні асноўны люк. Той жа абвал пахавае пад сабой і дэсант на брані танка.

Таму адзіная магчымая прычына выкарыстання такіх канструкцый расіянамі — гэта дэфіцыт нармальных танкаў і БМП (у чым прызнаюцца самі расіяне), а таксама жаданне хоць крыху падоўжыць ім жыццё на перадавой. 

Адзінай мэтай такіх танкаў робіцца проста перасячэнне фронту пад абстрэлам і выжыванне пасля скідання дэсанту на ўкраінскія пазіцыі.

І ва ўмовах паралізаванага фронту, які стаў такім з-за шматлікага выкарыстання танных дронаў, з'яўленне падобных вынаходак з боку расіян становіцца заканамерным.

Чытайце таксама:

Расія дакладна прайграе ва Украіне — кітайскі эксперт 

СБУ заявіла пра знішчэнне расійскай радыёлакацыйнай станцыі недалёка ад Беларусі

Міністр абароны Брытаніі не выключае перадачы Кіеву лазернай зброі

Клас
6
Панылы сорам
12
Ха-ха
32
Ого
5
Сумна
2
Абуральна
15

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?