Улад Бумага. Фота: uznayvse.ru

Улад Бумага. Фота: uznayvse.ru

Жыхарка Масквы ўвечары 8 красавіка заўважыла, што яе сямігадовы сын праводзіць занадта шмат часу ў прыбіральні. Дзіця знаходзілася ў прыгнечаным стане і распавяло, што невядомы прадставіўся беларускім блогерам Уладам Бумагай і прымусіў яго даслаць інтымныя фота.

Па словах дзіцяці, яму ва УКантакце напісаў карыстальнік з імем Улад Бумага. Хлопчык — вялікі фанат блогера, таму вырашыў пагутарыць з «кумірам». Невядомы паабяцаў запрасіць дзіця на здымкі, але перад гэтым папрасіў даслаць яму нібыта для кастынгу фота ў вопратцы на поўны рост, а затым і без адзення, паведамляе Baza.

Пасля таго, як хлопчык даслаў здымкі, невядомы пачаў яго шантажаваць і патрабаваць новыя здымкі пад пагрозай забойствам і рассылання фота сябрам. 

Цяпер справай займаецца паліцыя.

Улад Бумага — папулярны блогер родам з Беларусі. Ён спецыялізуюцца на кантэнце для дзяцей і падлеткаў. На YouTube ва Улада 53 мільёны падпісчыкаў.

Чытайце таксама:

Беларускі трэш-блогер Mellstroy арганізаваў у Маскве дождж з грошай. Ён раскідаў над натоўпам 75 тысяч даляраў

Падчас цяжарнасці закахалася ў сябра мужа: мінская блогерка падзялілася болем

Джорджа Мелоні патрабуе 100 тысяч еўра кампенсацыі за парнаграфічны дыпфэйк з яе ўдзелам

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2