Тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава» пагражае правесці тэракты на гульнях 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў па футболе сезона 2023/24. Пра гэта паведамляе championat.com.ua са спасылкай на Marca.

Рэсурс, адказны за распаўсюд паведамленняў арганізацыі, апублікаваў фота з узброеным чалавекам і назвамі стадыёнаў, на якіх пройдуць чвэрцьфінальныя матчы ЛЧ на гэтым тыдні: «Эмірэйтс» у Лондане, «Парк дэ Прэнс» у Парыжы, «Метрапалітана» і «Сант'яга Бернабеў» у Мадрыдзе.

На фота напісана: «Забіць іх усіх».

Паводле інфармацыі Marca, органы бяспекі ўжо праінфармавалі «Рэал» пра пагрозу з боку ІД. Зараз прыняты ўзмоцненыя меры бяспекі, бо Міністэрства ўнутраных спраў Іспаніі прысвоіла гэтаму матчу катэгорыю «з павышанай рызыкай».

Сёння ў 1/4 фіналу гуляюць «Рэал» Мадрыд — «Манчэстэр Сіці» і «Арсенал» — «Баварыя».

Заўтра згуляюць ПСЖ — «Барселона» і «Атлетыка» Мадрыд — «Барусія».

Чытайце таксама:

Скандал у турэцкім футболе: «Фенербахчэ» сарваў Суперкубак, пакінуўшы поле праз 50 секунд пасля пачатку гульні

Звольнены Хацкевіч атрымае кампенсацыю ад польскага клуба

Гулец «Арсенала»: Калі мяне мабілізуюць, я паеду ваяваць за Украіну

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3