Рапарт расійскага мабілізаванага. Фота: Astra

Рапарт расійскага мабілізаванага. Фота: Astra

Расійскіх мабілізаваных, якія напісалі адмову ад удзелу ў ваенных дзеяннях, зачынілі ў казарме ў вайсковай часці №16871 у Прыморскім краі. Заўтра іх збіраюцца пад канвоем адправіць на фронт ва Украіну.

Сваякі 43-х вайскоўцаў лічаць, што камандаванне дзейнічае незаконна. Паводле іх слоў, вайскоўцаў, якія адмовіліся ўдзельнічаць у баявых дзеяннях, можна прыцягнуць да адказнасці, аднак іх прымусовая адпраўка на фронт недапушчальная, паведамляе Astra.

Жонка аднаго з мабілізаваных расказала, што ў яе мужа няма некалькіх пальцаў на назе. Лекары сказалі, што ён не зможа бегаць, але ўсё адно прызналі прыдатным. У іншага мабілізаванага зламаныя абедзве рукі, а пад апекай чацвёра дзяцей. Тым не менш, яго прызналі прыдатным да ўдзелу ў вайне супраць Украіны.

Скрын перапіскі мабілізаванага са сваякамі. Крыніца: Astra

Скрын перапіскі мабілізаванага са сваякамі. Крыніца: Astra

Усіх, хто адмовіўся, і іншых мабілізаваных — усяго 93 чалавекі — зачынілі ў казарме пад аховай вайсковай паліцыі. Камандзіры праводзяць «псіхалагічную апрацоўку» мабілізаваных: кажуць, што ёсць задача адправіць брыгаду на фронт. Адзін з афіцэраў заклікаў мабілізаваных «не бунтаваць, таму што наша справа справядлівая». Ён заявіў, што ад мабілізаваных шмат што залежыць, паколькі ўкраінскае войска нібыта аслабленае.

Асабовы склад для адпраўкі на фронт сфармаваў палкоўнік Дзмітрый Чарненка. Гэта адзін са «спецыялістаў па «адказніках» у расійскім войску: раней ён пасадзіў у яму мабілізаваных, якія адмовіліся ваяваць, з аднаго з падраздзяленняў, а затым страляў у іх над галовамі, спрабуючы адправіць іх на перадавую.

Чытайце таксама:

Як працуе заградатрад у расійскай арміі ВІДЭА

Украінскія спецслужбы атрымалі доступ да асабістай перапіскі расійскага генерала

Украінцы адбілі пад Аўдзееўкай адну з самых буйных танкавых атак за ўвесь час вайны ФОТА

Генерал ФСБ у адстаўцы прагназуе, што ўкраінцам удасца выйсці назад да Азоўскага мора

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
10