Орск. Фота: МНС РФ

Орск. Фота: МНС РФ

Увечары 6 красавіка ў Орску прарвала другую дамбу ў раёне вуліцы Барысаглебскай. Улады аб'явілі аб эвакуацыі жыхароў пасёлка Нікель.

Акрамя таго, смс аб эвакуацыі ўвечары 6 красавіка атрымалі і жыхары Новага горада Орска, паведаміла мясцовае выданне «Урал56». У МНС па рэгіёне ТАСС паведамілі , што вада набліжаецца да новай часткі горада і пацвердзілі, што эвакуацыя аб'яўлена для жыхароў трох вуліц мікрараёна. У Орску затапіла цэнтральную плошчу Гагарына.

Раніцай 7 красавіка ўлады паведамілі , што «па найгоршым сцэнары» развіцця абстаноўкі ў раёне падтаплення апынуцца 6644 жылыя дамы.

Усяго ў горадзе было эвакуіравана 1164 чалавекі, у тым ліку 336 дзяцей. Па даных урада Арэнбургскай вобласці, у Орску арганізавана 12 пунктаў часовага размяшчэння для эвакуіраваных.

Сітуацыя пачала пагаршацца і ў Арэнбургу. Прыток паводкавых вод ва ўрадзе вобласці назвалі «стабільным», аднак вечарам 7 красавіка ўлады аб'явілі аб частковым абмежаванні руху аўтамабіляў і аб узвядзенні штучнага насыпу на вуліцы Уральскай. 

Да раніцы 7 красавіка ў гарадской адміністрацыі паведамілі , што за суткі рака Урал у Арэнбурга дадала яшчэ 28 сантыметраў. Мясцовае выданне «Урал56» адзначае, што ўзровень вады дасягнуў 856 сантыметраў, небяспечным лічыцца 930 сантыметраў.

Падтопленымі аказаліся 1347 домаўладанняў, эвакуіравалі 428 чалавек, у тым ліку 27 дзяцей. Пазней ва ўрадзе паведамілі , што ў Арэнбургу падтоплена 403 жылыя дамы. Эвакуіравана 889 чалавек, у тым ліку 229 дзяцей.

Урад рэкамендаваў жыхарам Арэнбурга і вёсак, якія знаходзяцца ў зоне павышанай рызыкі, пакінуць свае дамы, «не чакаючы пагаршэння сітуацыі». 

Кіраўнік Арэнбургскай вобласці Дзяніс Паслер раніцай 7 красавіка паведаміў, што за суткі сукупны прыток вады ў Ірыклінскае вадасховішча зменшыўся, і сітуацыя дазваляе знізіць аб'ём скіду вады на 500 кубаметраў у секунду — да 1670. Аднак паводкавыя працэсы, як заявілі ў адміністрацыі, «пакуль не зніжаюць тэмп». Губернатар Дзяніс Паслер назваў паводку 2024 года самай шматводнай за ўсю гісторыю назіранняў у Арэнбургскай вобласці.

У Орск прыляцеў кіраўнік МНС РФ Аляксандр Куранкоў. Куранкоў заявіў, што найбольш складаная абстаноўка — у Ленінскім раёне і раёне Старога горада Орска. Сілы і сродкі, задзейнічаныя ў ліквідацыі наступстваў, ён назваў «дастатковымі».

Небяспека пагражае і суседняй Курганскай вобласці. Кіраўнік рэгіёну Вадзім Шумкоў напісаў увечары 6 красавіка, што прагноз паводкі рэзка пагаршаецца. Паводле яго слоў, па Кургане ўжо чакаецца ўзровень вады вышэйшы за дзевяць метраў з магчымым дасягненнем узроўню 1994 года. Шумкоў пералічыў у сваім паведамленні шэраг населеных пунктаў, якія ў такім выпадку будуць падтопленымі.

Чытайце таксама:

Расійскі Арэнбург можа пайсці пад ваду

У расійскім Орску прарвала дамбу, эвакуююць тысячы жыхароў

Вёска на Гомельшчыне ператварылася ў востраў

Клас
22
Панылы сорам
2
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4