«Наша Ніва»: Вы нядаўна расказвалі, як у 2020-м спрабавалі весці перамовы з Лукашэнкам. «Мы прапаноўвалі варыянт адлёту. Быў чалавек, які гатовы быў гарантаваць яму бяспеку. Нават яго дзеці былі за гэта». Можаце расказаць больш?

Мікалай Халезін: Гэта не зусім так выглядала. Мы ў прамым кантакце не былі, і не было ў гэтым неабходнасці. Гэта не тычылася апазіцыйных структур — хутчэй, камунікавалі з нашымі замежнымі партнёрамі. І тады была такая ідэя. Бяспеку гарантавала б краіна, якая прымае.

Перамовы шлі, але наш кліент быў у такім істэрычным стане, што нават не падняў трубку, калі пазваніла Ангела Меркель, якая павінна была весці перамовы. Пасля нам патлумачылі, што ён з жанчынай і не мог весці перамовы, не ў яго характары, не ў яго псіхічным стане. Адзіны, хто мог бы быць — хтосьці з кіраўнікоў дзяржаў, хто ў свой час развязваў вайну ці вёў баявыя дзеянні. Мог быць, напэўна, Джордж Буш-малодшы, брытанскі прэм’ер Тоні Блэр (і ён быў гатовы да перамоў).

Усё гэта было па-за сістэмай прамога кантакту з Лукашэнкам, таму што ён на гэты кантакт так і не пайшоў.

«НН»: То-бок быў кантакт з яго атачэннем?

МХ: Так, гэта былі сігналы, якія пасылаліся. Калі табе тэлефануе кіраўніца Германіі, то ты павінен разумець, пра што будзе размова, асабліва на піку канфрантацыі. І яго дзеці яшчэ да выбараў казалі — гэта ўжо з іншых крыніц гісторыя, — што, можа быць, трэба нешта прыдумаць, каб захаваць свае актывы. Ён на гэта не пайшоў, увайшоўшы ў такое псіхалагічнае піке, з якога не выбраўся.

Аляксандр Лукашэнка на мітынгу ў яго падтрымку 16 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Аляксандр Лукашэнка на мітынгу ў яго падтрымку 16 жніўня 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

«НН»: Гэты план прапаноўвалі заходнія палітыкі?

МХ: Скажам так, на той момант ніякага апазіцыйнага блоку не існавала. Існавалі штабы, гэтыя штабы не мелі міжнароднай падтрымкі, бо яны не развівалі міжнародны кірунак. Таму давялося ўзяць гэтую адказнасць групе, якая актыўна працавала на працягу многіх гадоў з заходнімі палітыкамі. 

«НН»: А якія краіны ў гэтым плане былі б гатовыя яго прыняць? Эміраты?

МХ: Так, ёсць цэлы шэраг краін, якія могуць гэта рабіць. У асноўным гэта тычыцца Азіі і Лацінскай Амерыкі.

Чытайце таксама:

Чытайце таксама:

Халезін пра Tut.by: Гэта быў не феномен, а прадукт канфармізму

«Калі я для яго агент, чаму я павінны яго паважаць?» Халезін пра Пазняка

Навумчык адказаў Халезіну: Ні я, ні Пазняк не атрымлівалі ў эміграцыі ні цэнту сацыяльнай дапамогі

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
9