У выніку ўдару па інтэрнаце пацярпелі 14 чалавек, гэта грамадзяне Расеі, Кыргызстана, Шры-Ланкі, Зімбабвэ, Руанды, Конга, Кеніі, Нігерыі, Паўднёвага Судана.

Незалежныя журналісты раней распавялі, што навучэнцы «Алабуга палітэх» удзельнічаюць у зборцы дронаў для ўдараў па Украіне.

Акрамя таго, навучэнцаў «палітэха», занятых на вытворчасці дронаў, прымушаюць рэгістравацца ў дэйтынгавых дадатках, каб завабліваць у Ялабугу студэнтак з афрыканскіх краін. Там іх прыцягваюць на працу ў якасці прыбіральшчыц.

Чытайце таксама:

Украінскія дроны атакавалі прадпрыемства ў Татарстане, дзе выпускаюць «шахеды»

Беспілотнікі паспяхова атакавалі горна-абагачальны камбінат у Курскай вобласці

«Магура» — украінская зброя, якая нішчыць расійскі флот

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0